Сусак парасоністы

від раслін

Суса́к парасоністы[3][4] (Butomus umbellatus) — від кветкавых раслін роду Сусак (Butomus) сямейства Сусаковыя (Butomaceae).

Сусак парасоністы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Butomus umbellatus L., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  38886
NCBI  50236
EOL  1086533
GRIN  t:404280
IPNI  58290-1
TPL  kew-301538

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 90—150[4] см, з доўгім паўзучым карэнішчам і бязлістай кветаноснай стрэлкай. Лісце каля асновы сцябла і ў прыкаранёвай разетцы, простае, суцэльнае, з гладкім краем, сядзячае. Ніжняе лісце лінейна-трохраннае, верхняе — пляскатае. У глыбокай вадзе і на хуткай плыні лісце часам тонкае, стужкападобнае. Кветкі двухполыя, бела-ружовага колеру, з пяццю пялёсткамі, на доўгіх кветаножках, у парасонападобным суквецці на верхавінцы кветаноснай стрэлкі. Плод — шматлістоўка[4].

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока)[5]. Заносны від у Паўночнай Амерыцы. Расце ў вадзе, па забалочаных берагах вадаёмаў, на нізінных балотах. Святлолюбівая расліна, гіграфіт, мезафіт і эўтроф[6]. Цвіце ў чэрвеніліпені[4].

Гаспадарчае значэнне правіць

Карэнішчы расліны багатыя на крухмал і ядомыя. Корм для вадаплаўных птушак, андатры, бабра, вадзяной палёўкі. Выкарыстоўваецца сусак парасоністы і ў якасці дэкаратыўнай расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 27. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в г ЭПБ 1986.
  5. Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)
  6. Сусак зонтичный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць