Трышчаціннік сібірскі

від раслін

[[|]]

Трышчаціннік сібірскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Trisetum sibiricum Rupr., 1845


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  505602
EOL  1114717
GRIN  t:70807
IPNI  328605-2
TPL  kew-448098

Трышчаці́ннік сібірскі[3][4] (Trisetum sibiricum) — від кветкавых раслін роду Трышчаціннік (Trisetum) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Апісанне правіць

Шматгадовая травяністая расліна 60—110 (130) см вышынёй. Сцябло прамое, голае. Похвы ў асноўным шурпатыя. Ліставыя пласціны з гладкім краем, 8—24 см × 3—8 мм, паверхні кудлатыя, верх валасісты, верхавінка завостраная. Мяцёлка (8) 12—23 см даўжынёй, з адносна доўгімі галінкамі. Каласкі 6—8,5 мм даўжынёй, жаўтлява-зялёныя, часам з залацістым адценнем, складаюцца з 2—3 кветак. Тычынак 3. Асцюк ніжняй кветкавай лускі больш-менш выгнуты, але без ярка выяўленага каленчатага выгіну, у ніжняй частцы трохі закручаны[5]. Плод — зярняўка.

Распаўсюджанне правіць

Распаўсюджаны ва Усходняй Еўропе, ўмеранай і субарктычнай Азіі, Алясцы (ЗША) і Юкан (Канада)[6][5][7]. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна, гіграфіт і мезатроф[8].

Ва Украіне расце на вільготных лугах і палянах, у альшаніках, волкіх і вільготных барах — у лесастэпе і часткова Палессі, спарадычна; пераважна на Левабярэжжы.

Ахоўваецца ў на тэрыторыі Беларусі, Літвы, Украіны (Львоўская вобласць), Эстоніі і шэрагу рэгіёнаў Расіі[8].

Кармавая расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 134. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  5. а б plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  6. bgbm.org. (англ.)
  7. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)
  8. а б Трищетинник сибирский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN)