Тэрмага́нт, або Тэрвага́н (фр.: Tervagaunt, італ.: Trivagante, англ.: Termagant, Teruagant, Teruagaunt) — найменне мусульманскага бажаства ў заходнееўрапейскай сярэднявячнай літаратуры. У эпоху Адраджэння і барока трансфармавалася ў абразлівую мянушку.

Сварлівая жонка Тэрмагант на ілюстрацыі XIX ст.

Паходжанне правіць

Упершыню слова Tervagaunt сустракаецца ў варыянце «Песні пра Раланда», запісаным каля 1100 г. У ёй Тэрмагант атаясняецца з Алахам, узгадваецца рэлігійны закон Тэрваганавы[1]. У познім сярэднявеччы сустракаецца ў іншых творах трубадураў, англійскіх «Кентэрберыйскіх апавяданнях» і рамансе пра Сіра Гая з Варвіка.

Этымалогія слова вельмі спрэчная. Існуе некалькі папулярных варыянтаў тлумачэння яго паходжання:

Гісторыкі літаратуры звычайна сцвярджаюць, што постаць Тэрмаганта звязана з сярэднявечнымі ўяўленнямі аб мусульманах як паганцах і ідалапаклонніках. Ускосна пра гэта сведчыць тое, што ў аксітанскай літаратуры слова «Мухамед» часам запісвалася як Bafomet і атаяснялася з Сатаной. Паэт Асторг д'Аўрыльяк у XIII ст. супрацьпастаўляў хрысціянскую веру ў адзінага Бога мусульманскім уяўленням пра божых спадарожнікаў Бафамета і Тэрвагана.

Абраза правіць

Выкарыстанне слова Тэрмагант як абразы звязваецца з англійскай тэатральнай традыцыяй. Напрыклад, у шэкспіраўскім «Гамлеце» галоўны герой жартоўна атаясняе ўласцівасці Тэрмаганта з Ірадам: I would have such a fellow whipped for o’erdoing Termagant[2].

Звычайна найменне Тэрмагант у тэатральных пастаноўках атрымоўваў адмоўны сварлівы герой у доўгай вопратцы і цюрбане, таму гледачы ўспрымалі яго як жанчыну (жаночыя ролі таксама выконваліся мужчынамі). У пазнейшых п'есах XVIII ст. уводзіўся самастойны адмоўны жаночы вобраз з імем або прозвішчам Тэрмагант[3]. Такім чынам, Тэрмагант значыў сварлівую жанчыну.

У нашы дні Тэрмагант выкарыстоўваецца як прыніжальная абраза як да жанчын, так і мужчын, але ўжываецца ў жаночым граматычным родзе.

Зноскі

Спасылкі правіць