Хуліа Мангада Разенёрн (ісп.: Julio Mangada Rosenörn; 30 чэрвеня 187714 красавіка 1946) — іспанскі ваенны дзеяч, удзельнік грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў, эсперантыст.

Хуліа Мангада
Дата нараджэння 30 чэрвеня 1877(1877-06-30)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 красавіка 1946(1946-04-14)[1] (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Званне генерал
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Мангада нарадзіўся на Кубе, дзе служыў яго бацька, прафесійны ваенны. Дзяцінства правёў у бабулі і дзядулі. У 1896 годзе паступіў у Таледскую пяхотную акадэмію, якую скончыў у званні лейтэнанта. Пасля ўдзельнічаў у Кубінскай вайне.

У маі 1900 года арыштаваны ў Сан-Себасцьяне за праяву сімпатый да пралетарскай партыі.

У 1906 годзе ўступіў у масонскую ложу.

У 1917 годзе Мангада абараняў на ваенным судзе афіцэра Хасэ Гуальтэрыё Артэгу Муньёса, якога судзілі за рэвалюцыйную забастоўку[2].

У перыяд дыктатуры Мігеля Прыма дэ Рыверы ён некалькі разоў арыштоўваўся за свае погляды.

У пачатку 1930-х гадоў кіраваў гарнізонам Хака.

Удзельнічаў у Астурыйскай рэвалюцыі 1934 года, за што трапіў у турму. Праз год пераведзены ў армейскі рэзерв. На «грамадзянцы» далучыўся да левых рэспубліканцаў.

У 1936 годзе, у пачатку грамадзянскай вайны, ён набраў групу апалчэнцаў і прыняў удзел у падаўленні паўстання ў Мадрыдзе[3]. Арганізаваў суды ў мадрыдскай Каса-дэ-Кампа, якія ў кароткім парадку судзілі некаторых мяцежных салдат і праводзілі шматлікія пакаранні смерцю без якога-небудзь законнага судовага працэсу.

Урад вылучыў пад камандаванне Мангада калону апалчэнцаў. На чале фарміраванне ён прымае ўдзел у бітве пры Гвадараме.

На фронце Талавера-дэль-Таха (цяпер Талавера-дэ-ла-Рэйна) камандзір пацярпеў некалькі паражэнняў у баях з Афрыканскай арміяй, за што быў адхілены ад непасрэднага камандавання і прызначаны ваенным губернатарам Альбасетэ, штаб-кватэры Інтэрнацыянальных брыгад, і інспектарам падрыхтоўкі замежных добраахвотнікаў.

Пасля паразы ўрада Мангада 28 сакавіка 1939 года адправіўся ў эміграцыю ў Мексіку. Аднак па шляху яго высадзілі ў Аране (Французскі Алжыр), дзе змясцілі ў канцлагер. Вызваліцца вайскоўцу дапамаглі паплечнікі-эсперантысты.

З 1941 года і да сваёй смерці жыў у Мексіцы.

Эсперантыст правіць

У дзяцінстве Мангада адкрыў для сябе валапюк, адну з першых сучасных спроб стварыць міжнародную мову. У 1906 годзе ён вывучыў эсперанта.

У далейшым напісаў падручнік па граматыцы эсперанта і выкладаў шматлікія курсы. Пісаў вершы і раманы, пераклаў частку «Дон Кіхота».

У 1910 годзе стаў сузаснавальнікам Ваеннай асацыяцыі эсперантыстаў. У 1923 годзе ўступіў у Іспанскую асацыяцыю эсперантыстаў. Прадстаўляў радзіму на пятым Сусветным кангрэсе эсперанта.

Прыватнае жыццё правіць

Ажаніўся з Хасефай Санс. У шлюбе былі дзве дачкі і адзін сын.

Працы правіць

на эсперанта правіць

  • Ferdinando VIa kaj Farinelli (гістарычная навела, 1920)
  • Helpanta temaro por ĉiuj landoj (падручнік па эсперанта, 1925)
  • Avila (1925)
  • Pri Hispanujo kaj ĝiaj popolkantoj (Sobre España y sus canciones populares)
  • Versaĵaro (1922)
  • El moderna hispana Parnaso (зборнік вершаў, 1927)
  • Cervantes: Du junaj fraŭlinoj kaj Korneliino (пераклад, 1927)
  • Amelia kaj Marina (вершы, 1934)

на іспанскай правіць

  • ¿Con quién? (гістарычныя нарысы)
  • El fascio en el ejército (1934)

Крыніцы правіць

  1. а б Julio Mangada Rosenörn // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Consejo de guerra al Comité de Huelga de 1917(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 de noviembre de 2012. Праверана 20 de febrero de 2011.
  3. PUERTA DEL ANGEL: AQUELLOS DÍAS DE JULIO

Спасылкі правіць