Шастакі (Дрыбінскі раён)

вёска ў Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Шастакі́[1] (трансліт.: Šastaki, руск.: Шестаки) — вёска ў Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Первамайскага сельсавета.

Вёска
Шастакі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 29 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2248
Паштовыя індэксы
213975
Аўтамабільны код
6
СААТА
7223802066
Шастакі на карце Беларусі ±
Шастакі (Дрыбінскі раён) (Беларусь)
Шастакі (Дрыбінскі раён)
Шастакі (Дрыбінскі раён) (Магілёўская вобласць)
Шастакі (Дрыбінскі раён)

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 23 кіламетры на паўднёвы захад ад Дрыбіна, 51 кіламетр ад Магілёва, 40 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Цёмны Лес на лініі ОршаКрычаў.[2]

Рэльеф раўнінны. На ўсходзе мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Кароўчына, Барадзенкі, гарадскі пасёлак Дрыбін і далей па шашы ГоркіРасна.[2]

Гісторыя правіць

За 2 кіламетры на паўднёвы захад ад вёскі, за 0,5 кіламетра на паўднёвы ўсход ад вусця безыменнага ручая (левага прытока Басі) знаходзіцца помнік археалогіі — стаянка каменнага веку. Гэта сведчыць пра засяленне мясцін з глыбокай старажытнасці. [2]

Згадваецца крыніцамі з 1604 года як Шастакі — сяло ў Бардзілаўскім войтаўстве Магілёўскай эканоміі Аршанскім павеце ВКЛ. У 1636 годзе сяло таго ж войтаўства і эканоміі, 15 валок зямлі. У 1742 годзе вёска Магілёўскай эканоміі, 20 валок зямлі, 41 дым, млын, карчма. [2]

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай з 1772 года ў складзе Расійскай імперыі, у Магілёўскай губерні (з 1778 года Магілёўскае намесніцтва, у 1796 — 1802 у Беларускай губерні), з 1777 года ў Чавускім павеце. У 1785 годзе вёска, 56 двароў, 417 жыхароў, уладанне В. Я. Чычагава. У 1897 г. вёска ў Чэрнеўскай воласці, 79 двароў, 564 жыхары, меліся школа граматы, ветраны млын, капліца. У 1909 годзе 87 двароў, 666 жыхароў. [2]

З 26 красавіка 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР, з 4 мая 1922 года ў Магілёўскім павеце, з 9 мая 1923 года да 30 чэрвеня 1923 года ў Нічыпаравіцкай воласці З 20 жніўня 1924 года ў Кароўчынскім сельсавеце Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. З 2 сакавіка 1931 года ў Дрыбінскім, з 8 ліпеня 1931 года ў Чавускім, з 12 лютага 1935 года і з 29 снежня 1989 года зноў у Дрыбінскім раёнах, з 24 чэрвеня 1960 года да 20 чэрвеня 1966 года ў Первамайскім сельсавеце. [2]

У 1926 годзе хутары, 94 двары, 558 жыхароў, працавала хата-чытальня (з 1924 года). У 1940 годзе вёска, 102 двары, 511 жыхароў. [2]

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 24 чэрвеня 1944 годзе пад акупацыяй Германіі. Падчас акупацыі спалена 8 двароў, акупанты загубілі 6 жыхароў, 19 чалавек вывезлі на прымусовыя работы ў Германію, 47 вяскоўцаў загінулі на фронце. [2]

З 1960 года вёска ў складзе саўгаса «Першамайскі», з 1 сакавіка 1961 года ў саўгасе «Кароўчына» (цэнтр — вёска Кароўчына). У 1985 годзе 100 гаспадарак, 176 жыхароў, меліся фермы буйной рагатай жывёлы і свінагадоўчая, бібліятэка, магазін. У 1998 годзе 58 гаспадарак, 89 жыхароў. [2]

З 30 мая 2001 года вёска ў складзе КСУП «Саўгас «Кароўчына» (цэнтр — вёска Кароўчына), працаваў магазін. У 2004 годзе 34 гаспадаркі, 46 жыхароў. У 2007 годзе 29 гаспадарак, 36 жыхароў. [2] У 2009 — 29 жыхароў.

З 20 лістапада 2013 года — у складзе Кароўчынскага сельсавета.[3]

У вёсцы існуе мемарыяльны комплекс памяці землякоў-удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Пасаджаны 82 маладыя дубы і столькі ж прозвішчаў на мемарыяльнай пліце. 7 мая 2016 года адкрыты мемарыяльныя дошкі ў гонар землякоў, якія вызначыліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны: Міхаіла Фраловіча Сафонава, Дзмітрыя Гаўрылавіча Сухаварава. [4]

У 2019 годзе пачалося будаўніцтва драўлянага праваслаўнага храма. 7 лістапада 2021 года архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній здзейсніў чын вялікага асвячэння храма ў гонар святых мучанікаў і вызнаўцаў Гурыя, Самона і Авіва. [5]

Планіроўка правіць

Аснову планіроўкі вёскі складаюць 3 прамалінейныя, паралельныя паміж сабой вуліцы, арыентаваныя з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Паміж імі папярочныя вуліцы. На цэнтральнай вуліцы сярод жылой забудовы размяшчаюцца драўляныя грамадскія будынкі. Забудова двухбаковая, шчыльная. Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу. На паўночна-заходняй ускраіне вытворчы сектар. [2]

Насельніцтва правіць

  • 1742 год — 41 дым
  • 1785 год — 56 двароў, 417 жыхароў
  • 1897 год — 79 двароў, 564 жыхары
  • 1909 год — 87 двароў, 666 жыхароў
  • 1926 год — 94 двары, 558 жыхароў
  • 1940 год — 102 двары, 511 жыхароў
  • 1985 год — 100 гаспадарак, 176 жыхароў
  • 1998 год — 58 гаспадарак, 89 жыхароў
  • 2004 год — 34 гаспадаркі, 46 жыхароў
  • 2007 год — 29 гаспадарак, 36 жыхароў
  • 2009 год — 29 жыхароў

Вядомыя асобы правіць

Славутасці правіць

 
Мемарыяльны комплекс памяці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Шыстакі́
  2. а б в г д е ё ж з і к Шастакі // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — С. 629. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20.11.2013 г. № 23-1 «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области» – Pravo.by (руск.). pravo.by. Праверана 5 чэрвеня 2024.
  4. вёска, Савецкая. В деревне Шестаки Дрибинского района были открыты мемориальные доски в честь земляков, отличившихся в годы Великой Отечественной войны (руск.). dribin.by (7 мая 2016). Праверана 5 чэрвеня 2024.
  5. 8.11.2021 | Навіны | Афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы. church.by. Праверана 5 чэрвеня 2024.

Спасылкі правіць