Якаў Рабіновіч (10 снежня 1875, г. Ваўкавыск — 4 красавіка 1948, г. Тэль-Авіў, Ізраіль) — пісьменнік і публіцыст, пісаў на іўрыце.

Якаў Рабіновіч
Род дзейнасці паэт, перакладчык, пісьменнік
Дата нараджэння 10 снежня 1875(1875-12-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 красавіка 1948(1948-04-04) (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання

Біяграфія правіць

Паходзіў з сям’і рабінаў і знаўцаў Торы. Атрымаў традыцыйную габрэйскую, а таксама свецкую адукацыю. Займаўся выкладчыцкай дзейнасцю ў Віцебску. У 1900—1904 гадах вучыўся ў Бернскім універсітэце. У 1901 годзе дэбютаваў апавяданнямі ў «Ха-Дор», «Ха-Цфіра» і іншых перыядычных выданнях на іўрыце[крыніца?]. У 1904 годзе вярнуўся ў Расію, актыўна займаўся сіянісцкай і літаратурнай дзейнасцю. У 1905 годзе здзейсніў паездку ў Эрэц-Ісраэль, уражанні ад якой адлюстраваў у нарысах, апублікаваных у «Ха-Шыллаах» (№ 16, 1907).

У 1907—1910 гадах працаваў у Адэскім камітэце, быў памочнікам старшыні А. М. Усышкіна. У 1910 годзе пераехаў у Палестыну ў Эрэц-Ісраэль, дзе набыў ўчастак зямлі, да 1923 года жыў у Петах-Тыкве, а затым у Тэль-Авіве. Па прыездзе ў краіну пачаў супрацоўнічаць у часопісе рабочага руху «Ха-Поэль хацаір» і неўзабаве стаў адным з вядучых публіцыстаў другой аліі. У 1922 годзе сумесна з А. Барашам заснаваў літаратурны часопіс «Хедзім» (1922—1928; самае прэстыжнае перыядычнае выданне 1920), Ярка выказваў літаратурныя інтарэсы і творчыя пошукі халуцыянскай трэцяй аліі. З 1925 года вёў таксама пастаянную калонку ў газеце «Давар» (некаторы час — у газеце «Бустанай», а затым — у «Ха-Бокер»).

Выступаў у розных жанрах: публіцыстыка, эсэ, літаратурная крытыка, навуковая папулярызацыя, проза, паэзія, драматургія, пераклады (у тым ліку з рускай мовы, напрыклад, раман Д. Меражкоўскага «Юльян Адступнік», 1927). Толькі невялікая частка яго твораў была апублікавана асобнымі выданнямі[1].

Зноскі