15 cm schwere Feldhaubitze M. 14

15 cm schwere Feldhaubitze M. 14 (15-см цяжкая палявая гаўбіца M. 14) — цяжкая палявая гаўбіца, стаяла на ўзбраенні Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны. Гармата выраблялася кампаніяй Škoda. Выкарыстоўвалася на ўсіх франтах як асноўная гаўбіца. Пасля сканчэння вайны да 1940-х гадоў выкарыстоўвалася ў войсках Чэхаславакіі (hruba houfnize vz. 14 hruba houfnize vz. 14/16), Венгрыі, Аўстрыі , Германіі (15 cm schwere Feldhaubitze M 14, 15 cm schwere Feldhaubitze M 14/16), Італіі (obice da 149/12 modello 14 obice da 149/13). Мадыфікацыя М.14/16 выраблялася з 1916 года, адрознівалася даўжэйшым дулам і зменшанай вагой снарада. Лафет меў сталёвыя колы. Пад дулам размяшчалася сістэма гідрапнеўматычнага тормазу.

15 cm schwere Feldhaubitze M. 14
Skoda 15 cm field howitzer M1914
15 cm цяжкая палявая гаўбіца M. 14 усталяваная ў Ваенна-гістарычным музеі, Вена
Тып: цяжкая палявая гаўбіца
Краіна:  Аўстра-Венгрыя
Гісторыя службы
Гады эксплуатацыі: 1915—1945
Выкарыстоўвалася:

 Аўстра-Венгрыя
Аўстрыя
Чэхаславакія
Венгрыя
Трэці рэйх
Італія
Румынія

Войны і канфлікты: Першая сусветная вайна,
Другая сусветная вайна
Гісторыя вытворчасці
Канструктар: Škoda
Распрацаваны: 1912—1914
Вытворца: Škoda
Гады вытворчасці: 1914-1918
Усяго выпушчана: 892
Варыянты: 15 cm schwere Feldhaubitze M 14/16
Характарыстыкі
Маса, кг: 2765
Даўжыня, мм: 2,09
Вага снарада, кг 41
Калібр, мм: 150
Вугал узвышэння: ат −5 да +70°
Вугал павароту:
Хуткастрэльнасць,
выстралаў/хвіл:
1—2
Пачатковая хуткасць
снарада, м/с
336
Максімальная
далёкасць, м:
8760

Літаратура правіць

  • Gander, Terry and Chamberlain, Peter. Weapons of the Third Reich: An Encyclopedic Survey of All Small Arms, Artillery and Special Weapons of the German Land Forces 1939-1945... — New York: Doubleday, 1979. — ISBN 0-385-15090-3.
  • Ortner, M. Christian.. The Austro-Hungarian Artillery From 1867 to 1918: Technology, Organization, and Tactics... — Vienna: Verlag Militaria, 2007. — ISBN 978-3-902526-13-7.
  • Chamberlain, Peter & Gander, Terry. Heavy Artillery. New York: Arco, 1975 ISBN 0-668-03898-5

Спасылкі правіць