Cardigan (песня Тэйлар Свіфт)

«Cardigan» (бел. «Кардзіган») — песня амерыканскай спявачкі Тэйлар Свіфт. 27 ліпеня 2020 года яна была прадстаўлена ў якасці лід-сінгла з восьмага студыйнага альбома артысткі «Folklore». Кампазіцыя была напісана самой Тэйлар у супрацоўніцтве з Ааранам Дэснерам.

«Cardigan»
Вокладка сінгла «Cardigan» (P175, 2020)
Сінгл выканаўцы Тэйлар Свіфт
з альбома Folklore
Выпушчаны 27 ліпеня 2020
Мова англійская
Фармат CD-сінгл, лічбавая дыстрыбуцыя, вініл
Жанр фолк, софт-рок, інды-рок
Працягласць 3:59
Лэйбл Republic
Прадзюсар Ааран Дэснер
Аўтар песні Ааран Дэснер, Тэйлар Свіфт
Месцы ў чартах
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў
«The Man»
(2020)
«Cardigan»
(2020)
«Exile»
(2020)

«Cardigan» адрозніваецца павольным баладным тэмпам і нетыповым для Свіфт фолк-гучаннем з элементамі софт-рока і інды-рока. Асноўным інструментамі аранжыроўкі з'яўляюцца фартэпіяна, барабаны скрыпкі. Лірычна трэк распавядае пра юнацкі раман выдуманай гераіні па імені Бэці, якая з'яўляецца адным з галоўных героеў пласцінкі «Folklore».

Песня атрымала прызнанне крытыкаў, якія адзначылі асаблівую паэтычнасці лірыкі і нязмушанасць гучання. Песня ўзначаліла сусветны чарт Spotify, набраўшы на платформе больш за 7,000,000 праслухоўванняў, што стала лепшым вынікам сярод жанчын у 2020 годзе. Сінгл дэбютаваў на першым месцы ў амерыканскім хіт-парадзе Billboard Hot 100, стаўшы шостым чарттоперам Свіфт у ЗША. Такім чынам, Тэйлар стала першым у гісторыі Амерыкі музыкам, песня і альбом якога адначасова стартавалі з вышэйшай пазіцыіі адпаведных рэйтынгаў.

Музычнае відэа на трэк зняла сама Свіфт. Яно было прадстаўлена 24 ліпеня 2020 года і атрымала звыш 15,400,000 праглядаў і 1,100,000 лайкаў на YouTube за першыя суткі.

30 ліпеня адбыўся рэліз альтэрнатыўнай версіі «Cardigan».

Стварэнне і рэліз правіць

«Cardigan» была першай песняй, якую Тэйлар напісала для альбома «Folklore»[1]. У стварэнні кампазіцыі ёй дапамагаў Ааран Дэснер з амерыканскага рок-гурта «The National»; ён жа выступіў прадзюсарам трэка. Са слоў Дэснера, праца над песняй пачалася ў канцы красавіка 2020, а скончылася ў пачатку мая. Тэйлар адправіла яму нарыхтоўкі песні, якая назвалася «Maple», і разам яны, працуючы дыстанцыйна, ператварылі яе ў «Cardigan». У цэлым, аднак, канчатковы запіс амаль не адрозніваецца ад арыгінала. Сур'ёзныя змены крануліся только аранжыроўкі песні: былі дабаўлены аркестравыя інструменты.

Ааран Дэснер распявадае пра кампазіцыю:

  А другой гадзіне ночы «Cardigan» была цалкам гатовая. У гэты момант я ўсвядоміў, што дзеецца нешта фантастычнае. Тэйлар проста прабралася ў сэрцы музыкі і напісала дзівосную песню, быццам прапусціўшы яе праз сябе, а потым працягнула ў гэтым кірунку. Гэтая песня зусім выдатным чынам, з пачуццём тугі і смутку, вяртаецца да засвоеных ўрокаў і пройдзеных этапаў тваёй маладосьці, але ў канчатковым рахунку дапамагае ачысціцца. Я думаю, гэты настрой ідэальна спалучыўся з музыкай і дапамог Тэйлар адчуць голас. Гэта быў для нас свайго роду арыенцір. Тэйлар спявала на нотах ніжэйшых рэгістраў, і мы, напэўна, абодва прыйшлі да высновы, што гэта будзе базай для многіх наступных песень.  

«Cardigan» — гэта фолк і софт-рок балада з далікатнымі гукамі фартэпіяна і маруднымі ўдарамі барабана, прасякнутая атмасферай панурага настрою. Песня адрозніваецца ад папярэдніх работ Свіфт сваім павольным тэмпам і моцным фолк-гучаннем з элементамі софт-рока і інды-рока[2][3][4][5]. Асноўным інструментамі аранжыроўкі з'яўляюцца фартэпіяна, барабаны скрыпкі. Танальнасць C-мінор спалучаецца з тэмпам 130 удараў у хвіліну, а вакальны дыяпазон Тэйлар распасціраецца ад E♭3 да A♭4.

Лірычна трэк апісвае юнацкі раман выдуманай гераіні па імені Бэці, якая з'яўляецца адным з галоўных героеў пласцінкі «Folklore». Свіфт выкарыстоўвае «кардзіган» у якасці метафары «працяглых успамінаў на фізічным узроўні», якія датычацца разбураных рамантычных адносін[6]. Таксама спявачка згадвае Пітэра Пэна, праводзячы паралелі з гісторыяй яго кахання.

Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:

  Гэта песня пра даўно страчанае каханне і пра тое, як, азіраючыся назад, ты ўспамінаеш, наколькі яно было асаблівым, а таксама ўсё добрае і ўвесь боль, што ты адчуваў.  

Рэліз песні апынуўся сюрпрызам. 23 ліпеня 2020 года Свіфт абвясціла ў сацыяльных сетках, што заўтра выпускае свой восьмы студыйны альбом «Folklore», а лід-сінглам з яго стане менавіта «Cardigan». Такім чынам, прэм'ера песні адбылася 24 ліпеня 2020 года разам з рэлізам музычнага відэа[7]. Праз чатыры дні трэк адправілі на радыё і выпусцілі ў фізічным фармаце на CD і на вінілавых пласцінках.

30 ліпеня 2020 года адбыўся рэліз альтэрнатыўнай версіі «Cardigan».

Версіі правіць

  • Лічбавая запампоўка і стрымінг
  1. "Cardigan" – 3:52
  • Фізічны фармат на CD і вініле
  1. "Cardigan" – 3:52
  2. "Songwriting Voice Memo" – 4:33
  • Альтэрнатыўная версія
  1. "Cardigan" (cabin in candlelight version) – 3:48

Кавер-версіі правіць

21 жніўня 2020 поп-рок версію трэка прадставіў гурт «Twenty One Two».

29 верасня 2020 года англійскі рок-спявак Yungblud у эфіры праграмы BBC Radio 1 Live Lounge выканаў свой варыян песні, аб'яднаўшы «Cardigan» з «I'm With You» Аўрыл Лавін. Абедзве спявачкі станоўча ацанілі гэтае выступленне.

Музычнае відэа правіць

 
Кадр з відэакліпа «Cardigan»

Рэжысёрам кліпа выступіла сама Свіфт, прадзюсарам стаў Джыл Хардін[8][9]. У пачатку відэа Тэйлар сядзіць ва ўтульным прыцемненым пакоі за старадаўнім піяніна ў начной кашулі. Потым яна залазіць унутр піяніна і чароўным чынам пераносіцца ў пакрыты мохам лес, дзе працягвае выконваць трэк на новым піяніна, з якога ліецца вада[10]. Затым яна зноў перамяшчаецца ў прасторы, гэтым разам трапляючы ў цёмнае возера, і трымаецца за піяніна, каб не патануць[11].

Дзеля здымак Свіфт звязалася з кінематаграфістам Радрыга Прыета ў пачатку ліпеня 2020 года. Ён раней працаваў над кліпам спявачкі «The Man»[12]. Пад кіраўніцтвам Радрыга Тэйлар распрацавала канцэпцыю для відэа, якое Прыета пазней назваў «двухсэнсоўным, асабістым і фантастычным»[13]. Напярэдадні здымак спявачка склала спіс з падрабязным апісаннем сцэн кліпа і канкрэтнымі часовымі паслядоўнасцямі, а таксама адправіла візуальныя спасылкі Радрыга, каб перадаць сваё бачанне гэтага відэа[14]. Акрамя рэжысуры і акцёрскага выканання, Свіфт сама зрабіла сабе макіяж і прычоску для відэа[15]. Здымкі працягваліся паўтара дня. Яны праходзілі ва ўмовах пандэміі COVID-19, што вымусіла ўсіх удзельнікаў прытрымлівацца строгіх меры бяспекі. Усе члены каманды праходзілі тэставанне на вірус, насілі маскі і захоўвалі сацыяльную дыстанцыю[16]. За выканнем гэтых правілаў сачыў медыцынскі інспектар.

Паколькі Свіфт павінна была заставацца без маскі непасрэдна падчас сваіх здымак, члены здымачнай групы насілі бранзалеты з каляровай кадоўкай, каб пазначыць тых, каму дазволена знаходзіцца ў цесным кантакце з ёй. Акрамя таго, усё відэа было знята на камеру, усталяваную на рабатызаванай руцэ, якая дыстанцыйна кіравалася аператарам[17].

Відэа атрымала звыш 15,400,000 праглядаў і 1,100,000 лайкаў на YouTube за першыя суткі.

Крытычныя водгукі правіць

Кампазіцыя, у цэлым, была ўхвальна сустрэта музычнымі экспертамі і аглядальнікамі. «Insider» апісалі лірыку песні як простую, рэзкую, надзвычай вострую і пранізлівую, а таксама адзначылі ўплыў Ланы Дэль Рэй[18]. «Pitchfork» напісалі, што ў песні «дэталі, якія накладваюцца адна на адну, а таксама цэнтральнае абрамленне — забыты і знойдзены кардзіган — раскрываюць сапраўдную Свіфт»[19]. «The Guardian» апісалі песню як глыбокую і мігатлівую[20]. Часопіс «Vulture» ахарактарызаваў трэк як чароўны[21].

У рэдакцыі «NME» вызначылі песню як «вяртлявую сумесь зіхатлівага прадакшна, струн, што страчваюць прытомнасць, бліскучага піяніла і лірыкі, якая струменіць болем юнацкага кахання», а таксама пахваліла здольнасць Свіфт «неверагодна» перадаваць складаныя эмоцыі перажыванняў, рэўнасці і гора ў «пышным» народном матыве[22].

«Wales Arts Review» назваў гэтую песню «адраджэннем самапавагі, выяўленым, як ні дзіўна, праз каханне да іншага»[23]. «Uproxx» адзначыў, што «Cardigan» заснаваны на яркіх дэталях і меладычнай цеплыні, якая характарызуе большую частку музыкі Свіфт. У «Entertainment Weekly» песню назвалі «упэўненай, але злёгку жорсткай»[24].

Узнагароды і намінацыі правіць

«Cardigan» атрымала намінацыю «Песня лета» на MTV VMA[25].

Камерцыйны поспех правіць

Песня ўзначаліла сусветны чарт Spotify, набраўшы на платформе больш за 7,000,000 праслухоўванняў, што стала лепшым вынікам сярод жанчын у 2020 годзе[26]. У Кітаі сінгл быў прададзены ў колькасці 1,000,000 копій усяго за тры дні.

«Cardigan» дэбютаваў на першым месцы ў амерыканскім хіт-парадзе Billboard Hot 100, стаўшы шостым чарттоперам Свіфт у ЗША. Такім чынам, Тэйлар стала першым у гісторыі Амерыкі музыкам, песня і альбом якога адначасова стартавалі з вышэйшай пазіцыіі адпаведных рэйтынгаў. Яшчэ сінгл узабарўся на пік яшчэ 6 хіт-парадаў часопіса «Billboard»: Streaming Songs, Alternative Streaming Songs, Digital Song Sales, Alternative Digital Song Sales, Hot Rock and Alternative Songs і Alternative Airplay[27][28].

Таксама сінгл узначаліў чарт Аўстраліі, дасягнуў другога месца ў Новай Зеландыі, трэцяга — у Канадзе, чацвёртага — у Ірландыі і шостага — у Вялікабрытаніі.

Чарты правіць

Штотыднёвыя чарты правіць

Чарт (2020) Вышэйшая

пазіцыя

  ARIA 1
  Ö3 Austria Top 75 46
  Ultratip Flanders 2
  Ultratip Wallonia 21
  Canadian Hot 100 3
  Canada AC 25
  Canada CHR/Top 40 22
  Canada AC Hot 12
  Singles Digitál Top 100 29
  Tracklisten 19
  Media Control AG 67
  Hungary Stream Top 40 29
  IRMA 4
  Japan Hot 100 95
  Single Top 100 57
  RIANZ 2
  VG-lista 27
  AFP 21
  RIAS 2
  Official Charts Company 16
  Singles Digitál Top 100 45
  Sverigetopplistan 31
  Schweizer Hitparade 51
  UK Singles Chart 6
  Billboard Hot 100 1
  Billboard Adult Contemporary 12
  Billboard Adult Top 40 8
  Billboard Hot Rock Songs 1
  Billboard Mainstream Top 40 17
  Streaming Songs Billboard 1
  Rolling Stone Top 100 1

Зноскі

  1. McHenry, Jackson (2020-07-23). "Taylor Swift Wants to Sell You a 'Cardigan' Cardigan". Vulture. Праверана 2020-07-23.
  2. Taylor Swift's 'Folklore' might be the best album of her entire career. Insider. — «"While 'Cardigan' isn't what I thought this album would be like sonically, I'm overjoyed at how clearly singer-songwriter this album already is. I've been waiting years for Swift to make a lyrical marvel set to acoustic, warm, folksy instrumentals and it's here."»
  3. Taylor Swift releases new album, 'Folklore,' and video for 'Cardigan'. ABC News. — «"'Folklore' is an emotionally raw album that showcases Swift exploring a new soft rock/folk sound, which is heard her new single 'Cardigan.'"»
  4. folklore Is Taylor Swift’s Smoldering Pop Rebellion — Finally. Spin (24 ліпеня 2020). Праверана 28 ліпеня 2020.
  5. Today's Hits (англ.). Apple Music. Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2020. Праверана 29 ліпеня 2020.
  6. Cohen, Jess (2020-07-24). "Taylor Swift's Folklore Album Lyrics Decoded: Love, Loss and a "Mad Woman"". E! Online. Праверана 2020-07-26.
  7. Reilly, Nick (2020-07-23). "Taylor Swift to release surprise eighth album 'Folklore' tonight". NME. Праверана 2020-07-23.
  8. Haylock, Zoe. Surprise! Taylor Swift Is Dropping a Quarantine Album Tonight. Vulture. United States: Vox Media (23 ліпеня 2020). Праверана 23 ліпеня 2020.
  9. Taylor Swift Drops Magical 'Cardigan' Video Off New Album 'Folklore': Watch. Billboard (24 ліпеня 2020). Праверана 24 ліпеня 2020.
  10. Huber, Eliza. Will Prairie & Cottagecore Fashion Define Taylor Swift’s Folklore Era? (англ.). Refinery29 (24 ліпеня 2020). Праверана 27 ліпеня 2020.
  11. Strauss, Matthew. Taylor Swift Releases New Album folklore: Listen and Read the Full Credits (англ.). Pitchfork. Праверана 24 ліпеня 2020.
  12. Shaffer, Claire (July 31, 2020). "Taylor Swift's Cinematographer: How We Shot 'Folklore' Video During a Pandemic". Rolling Stone. Праверана August 2, 2020.
  13. Shaffer, Claire (July 31, 2020). "Taylor Swift's Cinematographer: How We Shot 'Folklore' Video During a Pandemic". Rolling Stone. Праверана August 2, 2020.
  14. Shaffer, Claire (July 31, 2020). "Taylor Swift's Cinematographer: How We Shot 'Folklore' Video During a Pandemic". Rolling Stone. Праверана August 2, 2020.
  15. Spanos, Brittany; Legaspi, Althea (July 24, 2020). "Taylor Swift Blends Fantastical With Personal in 'Cardigan' Video". Rolling Stone. Праверана July 29, 2020.
  16. Spanos, Brittany; Legaspi, Althea (July 24, 2020). "Taylor Swift Blends Fantastical With Personal in 'Cardigan' Video". Rolling Stone. Праверана July 29, 2020.
  17. Shaffer, Claire (July 31, 2020). "Taylor Swift's Cinematographer: How We Shot 'Folklore' Video During a Pandemic". Rolling Stone. Праверана August 2, 2020.
  18. Ahlgrim Callie, Larocca Courteney (2020-07-24). "Taylor Swift's 'Folklore' might be the best album of her entire career". Insider. Праверана 2020-07-24.
  19. Taylor Swift: folklore (англ.). Pitchfork. Праверана July 28, 2020.
  20. Snapes, Laura (July 24, 2020). "Taylor Swift: Folklore review – bombastic pop makes way for emotional acuity". The Guardian. Праверана July 24, 2020.
  21. Gutowitz, Jill (July 24, 2020). "What Is Every Song on Taylor Swift's folklore Actually About?". Vulture. Праверана July 26, 2020.
  22. Mylrea, Hannah. Every Taylor Swift song ranked in order of greatness (англ.). NME (8 верасня 2020). Праверана September 17, 2020.
  23. Medlicott, Caragh (July 25, 2020). "FOLKLORE BY TAYLOR SWIFT". Wales Arts Review. Праверана July 26, 2020.
  24. Johnston, Maura. Taylor Swift forges her own path on the confident 'Folklore'. Entertainment Weekly (24 ліпеня 2020). Праверана July 28, 2020.
  25. Vote Now – Nominees for 2020 MTV Video Music Awards
  26. Rolli, Bryan. Taylor Swift’s ‘Folklore’ Smashes Spotify Records As It Heads For The Biggest Debut Of 2020 (англ.). Forbes. Праверана 26 ліпеня 2020.
  27. Trust, Gary. Taylor Swift Debuts at No. 1 on Hot 100 With 'Cardigan,' Is 1st Artist to Open Atop Hot 100 & Billboard 200 in Same Week. Billboard (3 жніўня 2020). Праверана August 3, 2020.
  28. Taylor Swift's 'Folklore' Debuts at No. 1 on Alternative Albums, 'Cardigan' Starts Atop Hot Rock & Alternative Songs. Billboard (3 жніўня 2020). Праверана 4 жніўня 2020.