Exile (песня Тэйлар Свіфт)

«Exile» (бел. «Выгнанне») — песня амерыканскай спявачкі Тэйлар Свіфт і амерыканскага гурта «Bon Iver»[1]. 3 жніўня 2020 года яна была адпраўленая на альтэрнатыўнае радыё ў якасці другога сінгла з восьмага студыйнага альбома артысткі «Folklore»[2]. Кампазіцыя была напісана самой Тэйлар у супрацоўніцтве з Уільямам Баўэрам і Джасцінам Вернанам. Прадзюсарам трэка выступіў Ааран Дэснер.

«Exile»
Вокладка сінгла «Exile» (P175, 2020)
Сінгл выканаўцы Тэйлар Свіфт
з альбома Folklore
Выпушчаны 3 жніўня 2020
Мова англійская
Фармат CD-сінгл, лічбавая дыстрыбуцыя
Жанр інды-фолк
Працягласць 4:45
Лэйбл Republic
Прадзюсар Ааран Дэснер
Аўтар песні Тэйлар Свіфт, Уільям Баўэры, Джасцін Вернан
Месцы ў чартах
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў
«Cardigan»
(2020)
«Exile»
(2020)
«Betty »
(2020)

«Exile» — гэта кінематаграфічная інды-фолкавая балада з евангельскімі і аркестравымі элементамі, лірыка якой адлюстроўвае нявыказаны дыялог паміж двума адчужанымі палюбоўнікамі[3]. Меланхалічны дуэт далікатнага вакалу Свіфта і глыбокага барытона Джасціна Вернана лунае над цяжкім піяніна, вяртлявымі струнамі і трапяткімі гармоніямі[4].

Песня атрымала прызнанне крытыкаў і любоў фанатаў творчасці Свіфт. Сінгл дэбютаваў на шостым месцы ў амерыканскім хіт-парадзе Billboard Hot 100.

Інфармацыя правіць

Тэкст «Exile» распавядае гісторыю няўдалага драматычнага кахання з пункту гледжання абодвух палюбоўнікаў. Каб разыграць такую лірычную канцэпцыю, Тэйлар запрасіла Джасціна Вернана, саліста «Bon Iver», паўдзельнічаць у запісе песні. Першапачатковы варыянт кампазіцыі быў напісаны Свіфт і Уільямам Баўэры, але Вернан унёс некаторыя змены, і менавіта гэтая версія стала канчатковай[5]. У якасці прадзюсара выступіў Ааран Дэснер.

Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:

  Гэта песня пра непаразуменне ў адносінах, якое, як я мяркую, стала прычынай, па якой яны скончыліся. Усе гэтыя рознагалоссі і прывялі да спынення гэтага любоўнага рамана, таму цяпер гэтыя два чалавекі бачаць адзін аднаго, але ўсё яшчэ не могуць адзін аднаго пачуць. Як быццам яны не здольныя патрапіць на адзін і той жа бок. У іх ніколі і не атрымлівалася. Нават пасля таго, як яны ў рэшце рэшт рассталіся, гэтыя двое ўсё яшчэ не чуюць адзін аднаго, і таму мы ўявілі, што пачаткам будзе мужчынская версія гісторыі, другі куплет жаночым бачаннем, а ў канцы ў іх будзе дыялог, у якім яны так і не пачуюць адзін аднаго. Нешта накшталт дыскусіі. Гэта, сапраўды, падобна на трагедыю двух людзей... двух караблёў, што праплываюць у ночы.  

Рэліз песні апынуўся сюрпрызам. 23 ліпеня 2020 года Свіфт абвясціла ў сацыяльных сетках, што заўтра выпускае свой восьмы студыйны альбом «Folklore», і ў яго трэклісце значылася «Exile». Такім чынам, прэм'ера песні адбылася 24 ліпеня 2020 года разам з рэлізам лірык-відэа. 3 жніўня 2020 года трэк адправілі на альтэрнатыўнае радыё ў якасці другога сінгла з «Folklore»[6].

«Exile» — гэта інды-фолк балада з евангельскімі элементамі і аркестравым поп-уплывам. Джасцін Вернан выкарыстоўвае спецыфічны рык у якасці спосаба вакальнага выканання і аплаквае страчанае каханне, у той час як Свіфт спявае далікатна і мякка. Песня напісана ў танальнасці фа-мажор і мае павольны тэмп роўны 76 ударам у хвіліну. Вакальны дыяпазон дуэта ў песні распасціраецца ад C♭3 да E♭5 і лунае над цяжкім піяніна, вяртлявымі струнамі і трапяткімі гармоніямі.

Крытычныя водгукі правіць

Кампазіцыя, у цэлым, была ўхвальна сустрэтая музычнымі экспертамі і аглядальнікамі. Часопіс «Under the Radar» назваў яе адной з лепшых песень «Folklore» і заўважыў, што галасы Свіфт і Вернана добра спалучаюцца адзін з адным[7]. Выданне «Consequence of Sound» выбрала «Exile» песняй тыдня і назвала дуэт «маленькім цудам 2020 года»[8]. «Vulture» заявілі, што «Exile» — гэта галоўны вынік усяго альбома[9].

Камерцыйны поспех правіць

Сінгл дэбютаваў на шостым месцы ў амерыканскім хіт-парадзе Billboard Hot 100 і ў чарце Канады, на трэцім — у хіт-парадах Аўстраліі і Ірландыі, на пятым — у Новай Зеландыі, на восьмым — у Вялікабрытаніі.

Удзельнікі запісу правіць

  • Тэйлар Свіфт — вакал, аўтар;
  • Джасцін Вернан — вакал, аўтар, гуказапіс;
  • Уільямам Баўэрам — аўтар;
  • Ааран Дэснер — прадзюсар, гуказапіс;
  • Роб Муз — альт, скрыпка;
  • Лаура Сіск — гуказапіс;
  • Джонатан Лоў — гуказапіс, міксаванне;
  • Рэндзі Мерыл — звядзенне.

Чарты правіць

Штотыднёвыя чарты правіць

Чарт (2020) Вышэйшая

пазіцыя

  ARIA 3
  Ö3 Austria Top 75 56
  Ultratip Flanders 46
  Ultratip Wallonia 21
  Canadian Hot 100 6
  Singles Digitál Top 100 68
  Tracklisten 32
  RIM 3
  IRMA 3
  Single Top 100 84
  RIANZ 5
  RIAS 3
  Official Charts Company 17
  Sverigetopplistan 38
  Schweizer Hitparade 48
  UK Singles Chart 8
  Billboard Hot 100 6
  Billboard Hot Rock Songs 2
  Rolling Stone Top 100 3

Зноскі

  1. Reilly, Nick (2020-07-23). "Taylor Swift to release surprise eighth album 'Folklore' tonight". NME. Праверана 2020-07-23.
  2. Triple A Future Releases. All Access. Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2020. Праверана 27 ліпеня 2020.
  3. Roberts, Christopher. 9 Best Songs of the Week: Madeline Kenney, METZ, Bartees Strange, Taylor Swift, and More. Under the Radar (24 ліпеня 2020). Праверана 25 ліпеня 2020.
  4. Nilles, Billy. The MixtapE! Presents Taylor Swift, Brandy and More New Music Musts. E! Online (25 ліпеня 2020). Праверана 25 ліпеня 2020.
  5. Folklore by Taylor Swift. Tidal. Праверана 24 ліпеня 2020.
  6. Triple A Future Releases. All Access. Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2020. Праверана 27 ліпеня 2020.
  7. Roberts, Christopher. 9 Best Songs of the Week: Madeline Kenney, METZ, Bartees Strange, Taylor Swift, and More. Under the Radar (24 ліпеня 2020). Праверана 25 ліпеня 2020.
  8. Song of the Week: Taylor Swift's "exile" Reminds Us That We're Not Alone (англ.). Consequence of Sound (25 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2020. Праверана 26 ліпеня 2020.
  9. Curto, Justin. Taylor Swift and Bon Iver Find Perfect Harmony on 'exile'. Vulture (24 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2020. Праверана 25 ліпеня 2020.