Convallaria keiskei
Convallaria keiskei — від аднадольных раслін роду Ландыш (Convallaria) сямейства Спаржавыя (Asparagaceae)[3]. Расліна ўпершыню апісана ў 1867 годзе нідэрландскім батанікам Фрыдрыхам Антонам Вільгельмам Мікелем[4] і названа ім у гонар японскага батаніка Кейсуке Іта (1803—1901)[5].
Convallaria keiskei | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Convallaria keiskei Miq., 1867 | |||||||||||||||||
|
Як правіла (але не заўсёды) лічыцца сінонімам ландыша майскага (Convallaria majalis) — Convallaria majalis var. keiskei (Miq.) Makino[6].
Распаўсюджанне, апісанне правіць
Сустракаецца ад паўднёва-усходняй Сібіры да Японіі[7]. У Расіі распаўсюджаны ў Сахалінскай, Амурскай, Іркуцкай абласцях, Прыморскім, Хабараўскім і Забайкальскім краях[8].
Расце ў лісцяных і змяшаных лясах, а таксама па бязлесых схілах сопак (гарышчах, высечках), у апошнім выпадку расліна больш дробная, але цвіце і пладаносіць значна раней. Перыяд пачатку цвіцення расліны моцна залежыць ад мясцовых кліматычных умоў і можа вар’іравацца ад сярэдзіны мая да канца чэрвеня.
Шматгадовая травяністая расліна 12-18 см вышынёй. Лісце двух тыпаў: лускападобнае карычняватага або фіялетавага адцення, па 3-6 на кожнай расліне, і па 1-3 доўгачарашковых прамых зялёных ліста. Суквецце гронкападобнае, нясе 3-10 схіленых дадолу кветкі. Плод — шарападобная ягада чырвонага колеру.
Значэнне, меры засцярогі правіць
Надземная частка расліны выкарыстоўваецца ў медыцыне. Вырошчваецца як дэкаратыўная расліна.
Ядавіты.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Data Use Agreement — GBIF Portal
- ↑ Convallaria keiskei Miq.
- ↑ http://www.riverwin.jp/pl/von/von1.pdf
- ↑ Convallaria keiskei information from NPGS/GRIN Архівавана 14 снежня 2000.
- ↑ World Checklist of Selected Plant Families: Royal Botanic Gardens, Kew
- ↑ Convallaria keiskei Miq.Ландыш Кейске Архівавана 4 сакавіка 2016.
Літаратура правіць
- Протолог: Miquel, Friedrich Anton Wilhelm. Annales Musei Botanici Lugduno-Batavi. III, 148. Amsterdam, 1867.