Ігуанавыя

(Пасля перасылкі з Iguanidae)

Ігуа́навыя, ігуаны (Iguanidae) — сямейства паўзуноў падатрада яшчарак.

Ігуанавыя

Ігуана звычайная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Iguanidae Gray, 1827


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  173863
NCBI  8515
EOL  1709
FW  37855

Вядома больш за 50 родаў, у т.л. сапраўдныя ігуаны, анолісы, васіліскі, рапухападобныя, або рагатыя, яшчаркі і інш., каля 700 відаў. Даўжыня да 2 м. Галава ўкрыта шматлікімі дробнымі шчыткамі. У адрозненне ад агам зубы прымацаваны да ўнутранай паверхні сківіц.

Пашыраны ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, на Мадагаскары і некаторых астравах Палінезіі. Жывуць у лясах, на дрэвах, у пустынях, гарах, некаторыя вядуць паўводнае жыццё.

Кормяцца пераважна насякомымі і іншымі дробнымі беспазваночнымі; некаторыя расліннаедныя. Адкладваюць яйцы, ёсць яйцажывародныя.

Мяса і яйцы ядомыя.

Літаратура правіць

  • Ігуанавыя // БЭ ў 18 т. Т. 7. Мн., 1998.