Weesp — гурт, створаны ў 2008 годзе, грае цяжкую музыку, змешвае стылі альтэрнатыўнага року і металу. Weesp вылучае выкарыстанне вялікай колькасці аналагавых сінтэзатараў, што асабліва заўважна на апошніх запісах гурта.

Weesp
Асноўная інфармацыя
Жанры Альтэрнатыўны рок
Метал
Гады 2008 — па сённяшні дзень
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень Англійская
Лэйбл Zeppelin records
Склад Аляксей Фалько
Дзмітрый Будзько
Станіслаў Будзько
Міхаіл Залуцкі
Максім Судакоў
weespofficial.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Гурт створаны ў 2008 годзе Аляксеем Фалько, Дзмітрыем Будзько і Міхаілам Залуцкім. Да гэтага моманту музыкі гралі разам ужо каля пяці год. Натхнёныя такімі калектывамі, як The Prodigy, Nine Inch Nails, Red Hot Chilli Peppers, Korn і Metallica, яны неўзабаве выпрацавалі свой унікальны стыль — сумесь цяжкіх рыфаў з меладычнасцю і класічным гучаннем сінтэзатараў.

У 2008 гурт запісвае свой першы міні-альбом «ep2008vol.1», за якім у 2009 годзе выйшаў другі міні-альбом «Taste Of Steel». У 2009 годзе гурт канчаткова вызначаецца з назвай. Спачатку музыкі называюць сябе Wisp. Неўзабаве высветлілася, што музыка Рэйд Дан, які грае электронную музыку, ужо выкарыстоўвае гэты псеўданім. Таму ў 2009 годзе гурт прыняў канчатковае рашэнне змяніць назву на Weesp.

2008 — ЕР «ep2008vol.1» правіць

Свой першы міні-альбом «ep2008vol.1» Weesp пачалі запісваць у 2008 годзе, планавалі выдаць поўнафарматны альбом. Пасля запісу 9 трэкаў, гурт вырашае выпусціць толькі 3 песні ў фармаце ЕР. Назва міні-альбома падказвала, што будзе таксама і vol2, які, аднак, так ніколі і не быў выпушчаны.

2009 — «Taste of Steel» і «EXODUS:Origins» правіць

Другі міні-альбом «Taste Of Steel» быў запісаны ў 2009 годзе. На апошніх этапах працы над запісам вакаліст Лекс нечакана прапануе дадаць партыю сінтэзатара. Такім чынам, дамешак электроннага гучання альбом набыў усяго за некалькі тыдняў да рэлізу.

У 2009 годзе ў гурце адбываюцца змены складу. Weesp прымае рашэнне прыняць у гурт Станіслава (Стака) Будзько, што дазволіла вакалісту Лексу, які раней граў партыі сінтэзатара, сфакусавацца на вакале і насычанасці сцэнічнага шоу. Да 2009 года ў гурце назіраліся частыя змены ўдарніка, пакуль, амаль у адзін час са Стакам, да гурта не далучыўся Аляксей (Гал) Галеснік, зацвердзіўшы, такім чынам, канчатковы склад калектыву.

Пазней у 2009 годзе Weesp выпускаюць эксперыментальны сінгл «Exodus:Origins», у якім дадаюць ноткі прагрэсіўнага металу і матрока да асноўнага гучання. Кампазіцыя з’яўляецца першай у трылогіі «Exodus».

2011 — «This Will Destroy Us» і «Our Own Gale» правіць

У 2011 годзе Weesp выпускае альбом «This Will Destroy Us», які складаецца з шасці кампазіцый, уключаючы абноўленую версію тых, што раней выходзілі на сінгле «Exodus:Origins».

З альбомам «This Will Destroy Us» у гурта канчаткова сфармавалася сваё пазнавальнае гучанне.

Пасля рэлізу «This Will Destroy Us» гурт здымае сваё дэбютнае афіцыйнае відэа на песню «Livan». У перыяд з 2011 па 2014 Weesp выпускаюць яшчэ некалькі музычных кліпаў.

У 2011 на сваіх канцэртах Weesp пачалі выконваць кавер на культавы хіт «Omen» гурта The Prodigy, трэк хутка заваяваў папулярнасць у слухачоў. Студыйная версія кавера была ўключана ў альбом «The Void».

2013 — «Caves Unplugged» правіць

На стыку 20122013 гадоў Weesp запісвае акустычную версію кампазіцыі «Caves» з альбома «Taste of Steel» пад назвай «Caves unplugged». У тым жа годзе Weesp выпускаюць кліп на гэтую песню.

2015 — «The Void» правіць

20 жніўня 2015 года Weesp выпускаюць свой першы поўнафарматны альбом «The Void», праца над якім вялася на працягу некалькіх гадоў.[1]

Запіс «The Void» як дэбютнага поўнафарматніка гурта доўга адкладалася. Са слоў фронтмэна, «альбом адлюстроўвае ўражанні і вопыт, назапашаны музыкамі за папярэднія 10 гадоў жыцця. Менавіта па гэтай прычыне гучанне і настрой альбома часам істотна адрозніваецца ад песні да песні. У альбоме знайшлі сваё адлюстраванне як яркія юнацкія ўражанні, так і горкія ўрокі на сваіх памылках».

У параўнанні з папярэднімі рэлізамі, у альбоме «The Void» чуваць больш электронікі, але яго ўсё роўна можна назваць рок/метал альбомам. Амерыканскі партал Damnation magazine[2] паказаў, што ў іх музыцы «прысутнічае гучанне метал-музыкі».

Альбом уключае некалькі трэкаў, запісаных сумесна з Коры Бранданам з гурта Norma Jean. Голас Коры можна пачуць у песнях «Solar Empire» і «Everything Burns».

У адрозненне ад папярэдніх альбомаў, «The Void» быў запісаны не на радзіме музыкаў, а на вядомай польскай студыі Hertz братамі Веслаўскімі, вядомымі па працы з такімі калектывамі як Behemoth і Vader.

Па стане на май 2017 года музыкі рыхтуюць новы альбом з працоўнай назвай «Black Sails».

2018 — «Black Sails» правіць

У канцы 2017 года гурт выпусціў сінгл Illumination разам з афіцыйным кліпам, а таксама абвясціў назву новага альбома Black Sails, выхад якога паабяцалі ў першай палове 2018 года.

Пазней была абвешчаная дакладная дата рэлізу Black Sails — 5 красавіка 2018 года. Прадзюсавалі альбом браты Веслаўскія.

У лютым і сакавіку 2018 года гурт выпусціў яшчэ два новыя сінглы — Not Over і Who We Are, а таксама афіцыйны кліп на сінгл Not Over.

Падчас прома-кампаніі альбома Weesp пачалі называць суполку сваіх прыхільнікаў Чорнымі Ветразямі. Weesp кажуць, што Black Sails — гэта ўсе іх слухачы, аднадумцы, а таксама ўсе іншыя людзі, якія так падобныя і так непадобныя адначасова, якія мараць, любяць і вераць.

Альбом Black Sails — пра супрацьстаянне ціску грамадства на тых, хто не баіцца вылучацца, супраць палявання на ведзьмаў і масавай дыктатуры ў галіне культуры і самавыяўлення.

Альбом атрымаўся нашмат цяжэйшым як у музычным, так і ў лірычным сэнсе, у той жа час захаваўшы тую шчырую, яркую эмацыйную падачу, характэрную Weesp.

Black Sails выйшаў 5 красавіка 2018 года і ўключае 9 трэкаў агульнай працягласцю гучання 41 хвіліна.

2019 — «Crystal Clean Waters» правіць

11 верасня выйшаў новы альбом гурта Weesp — Crystal Clean Waters. У яго ўвайшлі 7 трэкаў з двух папярэдніх альбомаў у акустычным выкананні, а таксама два канцэртныя «лайвы» з прэзентацыі апошняга альбома Black Sails.

У акустычнае гучанне альбома нечакана натуральным чынам уплятаюцца гукі аналагавага сінтэзатара Oberheim, запісаныя пад уражаннем ад першага сезона серыяла «Вельмі дзіўныя справы». Песні гучаць жыва, выразна і, нягледзячы на ​​адсутнасць цяжкіх гітар і барабанаў, застаюцца вядомымі дзякуючы фірмоваму гучанню Weesp. На новыя варыянты трэкаў Illumination, Red Neon Glow і Monsters гурт зняў відэа.

2020 — «Боль» правіць

11 верасня выйшаў новы альбом гурта Weesp — «Боль». У яго ўвайшлі 8 трэкаў на рускай мове.

2022 — «Шлях у цемры» правіць

1 верасня выйшаў новы сінгл «Наступит Время» з будучага альбома пад назвай «Шлях у цемры», які гурт прадставіць зімой 2022 года.

6 кастрычніка выйшаў яшчэ адзін сінгл пад назвай «Нас не знойдуць» з вышэйзгаданага альбома «Шлях у цемры».

Дыскаграфія правіць

  • 2008 — «ep2008vol.1» (EP)
  • 2009 — «tasteofsteel» (міні-альбом)
  • 2011 — «This Will Destroy Us» (міні-альбом)
  • 2015 — «The Void»[1]
  • 2018 — «Black Sails»
  • 2019 — «Crystal Clean Waters»
  • 2020 — «Боль»

Сінглы правіць

  • 2011 — «Exodus: origins»
  • 2011 — «Our Own Gale»
  • 2013 — «Caves unplugged»
  • 2015 — «Murderers»
  • 2015 — «Solar Empire»

Відэаграфія правіць

Лайвы правіць

Кліпы правіць

Склад правіць

  • Аляксей (Lex) Фалько — вакал, піяніна
  • Міхаіл (Mike) Залуцкі — гітара
  • Дзмітрый (Mi) Будзько — бас-гітара
  • Станіслаў (Stak) Будзько — электроніка
  • Максім (Max) Судакоў — ударныя

Зноскі

  1. а б Разносторонний альбом группы Weesp (+слушать) / Experty.by
  2. damnationmag. Album Review: Weesp – The Void(недаступная спасылка). Damnation Magazine. Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2015. Праверана 26 красавіка 2016.

Спасылкі правіць