Ёркскі ўніверсітэт Святога Яна

Ёркскі ўніверсітэт Святога Яна (англ.: York St John University) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ёрк.

Ёркскі ўніверсітэт Святога Яна
англ.: York St John University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: York St John University
Заснаваны 1841
Год рэарганізацыі 2006
Размяшчэнне Ёрк, Англія
Сайт yorksj.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Ёркскі універсітэт Святога Яна, першапачаткова створаны як Ёркскі епархіяльны каледж, заснаваны ў 1841 годзе, атрымаў статус універсітэта ў 2006 годзе, а ў 2015 годзе ўніверсітэт атрымаў паўнамоцтвы па прысваенні ступеняў для доктарскіх праграм.

Гэта адна з некалькіх вышэйшых навучальных устаноў, якія маюць рэлігійныя фонды і ўваходзіць у Катэдральную групу універсітэтаў.

У 2019/2020 навучальным годзе тут навучалася 7 000 студэнтаў, якія вывучалі самыя розныя прадметы ў пяці школах: школе мастацтваў, школе адукацыі, мовы і псіхалогіі, гуманітарнай школе, школе навукі, тэхнікі і аховы здароўя і школе бізнесу.

Зноскі

Спасылкі правіць