Ёхана Нільсан
Эльза Ёхана Нільсан (нар. 1 кастрычніка 1973, Упсала) — шведская пісьменніца. Таксама вядомая пад псеўданімам Аманда Лінд.
Ёхана Нільсан | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 кастрычніка 1973[1] (51 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | сцэнарыст, пісьменніца, журналістка |
Прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЁхана Нільсан нарадзілася ў Упсале, вырасла ў Бурлэнгэ. У падлеткавым узросце Нільсан падарожнічала з сям’ёй у Заір (цяпер Дэмакратычная Рэспубліка Конга). Сярод іншага, яна наведвала «станцыі місіі», дзе яе бацька працаваў як місіянер. Падарожжа натхніла пісьменніцу на напісанне рамана пра Афрыку «Я дачка леапарда». Нільсан вывучала тэалогію і паліталогію ва Універсітэце Упсалы, а таксама эканоміку ў Стакгольмскай школе эканомікі.[2]
Творчасць
правіцьЁхана піша раманы для дарослых, дзіцячыя і юнацкія кнігі, кнігі на простай шведскай мове (як для дарослых, так і для моладзі) і аўдыякнігі.[3]
Прызы і ўзнагароды
правіць- Літаратурная прэмія імя Валстрома і Відстранда (прэмія Пера Уэстберга), 2004 г.
- Літаратурная прэмія Карын Бойе, 2005 г.
- Стыпендыя Густава Фродынга, 2005 г.
- Чытацкая прэмія Стакгольма, 2006 г.
- Прыз шведскага радыё, 2015 г.
- Першая прэмія кніжнага журы ў намінацыі «Моладзь» (за «Амаль як Златан»), 2016 г.
- Прэмія муніцыпалітэта горада Бурлэнгэ ў галіне культуры, 2017 г.
Зноскі
- ↑ а б Nilsson, Elsa Johanna // Sveriges befolkning 2000 — Sveriges Släktforskarförbund, 2020. Праверана 27 снежня 2022.
- ↑ Sveriges Befolkning 1990
- ↑ https://johannanilsson.com
Літаратура
правіць- Bra Svenska A © 2004 Eva Hedencrona, Karin Smed-Gerdin, Peter Watcyn-Jones och Gleerups Utbildning AB.