Іаанаўскі мост — аўтадарожны бэлечны мост цераз Кронверкскі праліў у Петраградскім раёне Санкт-Пецярбурга, злучае Заечы і Петраградскі астравы. Пабудаваны на месцы першага моста ў Санкт-Пецярбургу. З’яўляецца помнікам архітэктуры федэральнага значэння і знаходзіцца пад аховай дзяржавы.

Іаанаўскі мост
Каардынаты: 59°57′08″ пн. ш. 30°19′21″ у. д.HGЯO
Перасякае Кронверкскі праліў
Месца размяшчэння
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Злучае Іаанаўскія вароты Петрапаўлаўскай крэпасці і Кронверкскую набярэжную побач з Каменнаастроўскім праспектам. Ніжэй па цячэнні знаходзіцца Кронверкскі мост. Бліжэйшая станцыя метрапалітэна — «Горкаўская».

Мост насіў найменне Пятроўскага з моманту пабудовы, а з 1849 (1887) года пачаў называцца Іаанаўскім, ад размешчанага паблізу Іаанаўскага равеліна. На плане 1875 года Іаанаўскі мост пазначаны як 1-ы крапасны.

Літаратура правіць

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1