Горкаўская (станцыя метро, Санкт-Пецярбург)
«Горкаўская» — станцыя Пецярбургскага метрапалітэна. Размешчана на Маскоўска-Петраградскай лініі паміж станцыямі «Неўскі праспект» і «Петраградская».
«Горкаўская» | |
---|---|
Дата адкрыцця | 1 ліпеня 1963 |
Глыбіня залажэння, м | ≈ |
Код станцыі | ГР |
Суседнія станцыі | Неўскі праспект і Петраградская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Станцыя адкрыта 1 ліпеня 1963 года ў складзе ўчастка «Тэхналагічны інстытут» — «Петраградская». Назву атрымала па сваім размяшчэнні ў пачатку былога праспекта Максіма Горкага (цяпер Кронверкскі праспект), дзе ў доме № 23 доўгі час жыў пісьменнік.