Кронверкскі праспект
Кронверкскі праспект — магістраль у Петраградскім раёне Санкт-Пецярбурга ад Троіцкай плошчы і вуліцы Куйбышава да Мытнінскай набярэжнай, паўколам агінае Кронверк Петрапаўлаўскай крэпасці і Аляксандраўскі парк.
Кронверкскі праспект Петраградскі раён | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Назва ў гонар | crownwork[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рух па праспекце аднабаковы, у напрамку ад вуліцы Куйбышава да Мытнінскай набярэжнай.
Паблізу пачатку праспекта, ля яго скрыжавання з Каменнаастроўскім праспектам, знаходзіцца станцыя метро «Горкаўская». У межах пешаходнай даступнасці ад канцавога ўчастка Кронверкскага праспекта знаходзіцца станцыя метро «Спартыўная».
У абодвух напрамках па праспекце ходзяць трамваі № 6, 40.
У 2011 годзе праведзены капітальны рамонт дарожнага пакрыцця з заменай трамвайных рэек і арганізацыяй пешаходных пераходаў.