Іаан Дунс Скот
Іаан Дунс Скот (англ.: Duns Scotus), каля 1266, Дунс, каля г. Берык-апон-Туід, Шатландыя — 8 лістапада 1308, Кёльн) — сярэдневяковы тэолаг, філосаф. Заснавальнік новай францысканскай школы.
Іаан Дунс Скот | |
---|---|
англ.: Johannes Duns Scotus | |
![]() | |
Дата нараджэння | 1265[1] ці 1266 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 лістапада 1308[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філосаф, багаслоў, выкладчык універсітэта, пісьменнік, каталіцкі клірык, regular priest, выкладчык, regular cleric, рымска-каталіцкі клірык, pastor, прапаведнік |
Навуковая сфера | філасофія, багаслоўе, адукацыя, scientific writing[d], душпастарства[d], preaching[d], схаластыка і логіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Школа/традыцыя | схаластыка |
Значныя ідэі | індэтэрмінізм |
Аказалі ўплыў | Уільям дэ Ла Сак |
Вядомыя вучні | Уільям Окам |
![]() |
Вучыўся і выкладаў у Оксфардзе, Парыжы, Кёльне. Яго вучэнне (скатызм) процістаяла дамініканскай схаластыцы — тамізму. Імкнуўся аддзяліць філасофію ад тэалогіі, розум ад веры, даказваў немагчымасць рацыяналістычнага абгрунтавання тэалагічных ідэй стварэння з нічога. Адно з цэнтральных палажэнняў яго вучэння — свабода волі, сцвярджаў прымат волі над інтэлектам. У пазнанні лічыў галоўнай пачуццёвую інтуіцыю, на аснове якой інтэлект стварае індывідуальныя вобраз рэчы, у працэсе абстракцыі ўтвараецца агульнае паняцце.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.