Іаган Георг Бергмюлер

Іаган Георг Бергмюлер (ням.: Johann Georg Bergmüller; 15 красавіка 1688, Цюркхайм — 30 сакавіка 1762, Аўгсбург) — нямецкі мастак барока, адзін з найбуйнейшых фрэскавых майстроў XVIII стагоддзя.

Іаган Георг Бергмюлер
Фатаграфія
Дата нараджэння 15 красавіка 1688(1688-04-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 красавіка 1762(1762-04-02)[3] (73 гады) ці 30 сакавіка 1762(1762-03-30)[4][5] (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Johann Bergmüller[d]
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта, фрэскіст
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і творчасць

правіць

Пачаў навучанне жывапісу ў 1702 годзе пры мастацкай майстэрні Андрэаса Вольфа ў Мюнхене, дзе вучыўся італьянскай манеры малявання. Скончыў сваю вучобу ў Нідэрландах, дзе ўзяў для сябе прыкладам палатна Рубенса. У 1713 вяртаецца ў Аўгсбург, дзе працуе ў Акадэміі, і ў 1730 становіцца яе дырэктарам.

У гады кіраўніцтва Бергмюлерам Акадэміі, Аўгсбург у Германіі ператвараецца, падобна Вене ў Аўстрыі, у цэнтр развіцця барока і ракако ў жывапісе. Мастак пачынае маляваць фрэскі, самыя раннія з якіх можна ўбачыць у Курфюрсцкай шпітальнай царкве Дзюсельдорфа (1709). 1736 фрэскі ў Аўгусцінскім манастыры ў Дысене (Амерзэе). Яго стыль носіць акадэмічны, класічны характар, асабліва адлюстраваны ў халодных і светлых танах. Працаваў таксама над алтарным мастацтвам («Рашэнне Збавіцеля» 1748 царква св. Урсулы, Ландсберг (Лех)). Многія працы Бергмюлера былі размножаны графічнымі серыямі, зробленымі з медных гравюр-як напрыклад сцэны з жыцця панны Марыі з капэлы Польх.

Бергмюлер займаўся таксама педагогікай і тэорыяй мастацтва, выдаў у 1753 годзе працу «Аб геаметрычных суадносінах пабудовы калон з квадрата дарыйскага стылю» з 22 яго гравюрамі ў якасці ілюстрацый.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Johann Georg BergmüllerOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. Krämer G. Johann Georg Bergmüller [Bergmiller] // Bergmüller [Bergmiller], Johann Georg // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T008115
  4. The Fine Art Archive Праверана 1 красавіка 2021.
  5. (unspecified title) Праверана 6 красавіка 2022.