Іван Іванавіч Бокій
Іван Іванавіч Бокій (22 кастрычніка 1946, вёска Продзвіна, Бабруйскі раён) — беларускі графік.
Іван Іванавіч Бокій | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 кастрычніка 1946 (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба |
Біяграфія
правіцьУ 1968 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, ў 1977 г. Маскоўскі паліграфічны інстытут. Удзельнік мастацкіх выставак з 1980 г. Працуе ў кніжнай і станкавай графіцы. Асноўныя творы: мастацкае афармленне «Падарожнай кніжкі Скарыны», альбома «Беларуская кераміка», кніг «Як разгаралася полымя» і «Маніфест народнага шчасця» П. Ткачова; графічнай серыі «Хатынь», «Свабодай азорыцца свет». Узнагароджаны залатым медалём ВДНГ СССР (1985), шматлікімі дыпломамі конкурсаў «Мастацтва кнігі».
Зноскі
Літаратура
правіць- Бокій Іван Іванавіч//Беларускі Саюз мастакоў (1938—1998): Энцыклапед. даведнік.-Мн., 1998.-С. 65.