Іван Іосіфавіч Лычкоўскі

Іван Іосіфавіч Лычкоўскі (нар. 1902 г. на хутары Лычкоўшчына, Хутарскі с/с, Чэрвеньскі раён[1]) —  майстар па вырабу музычных інструментаў, мультыінструменталіст. Граў на дуд­цы, жа­лей­цы, ра­жку, скрып­цы, цым­ба­лах, цыт­ры і іншых інструментах. За сваё жыццё стварыў больш за трыста цымбалаў, скрыпак, дудак. Ён аб’яднаў людзей, гэтак  як і ён закаханых у музыку. Праз яго калектыў прайшлі маладыя людзі, якія сталі выдатнымі музыкантамі, настаўнікамі музыкі — Анатоль Турбал, Леанід Баравік, Леанід Яблонскі, Леанід Панько, Тамара Ганчарык,  Нэла Тунік і іншыя[2]. Іван Іо­сі­фа­віч доў­гі час пра­ца­ваў у дзі­ця­чым до­ме.

Іван Іосіфавіч Лычкоўскі

Іван Лычкоўскі быў першым майстрам, які паспрабаваў рэканструяваць беларускую дуду пасля перыяду яе заняпаду - 1970-ыя гады. Адна з дуд яго вырабу захоўваецца ў Расійскім этнаграфічным музеі ў Пецярбурзе. Нетрадыцыйнымі ў гэтым інструменце могуць лічыцца галава казы на пераборы, канічныя формы трубкі жалейкі і адсутнасць рагаўнёў. Аднак трэба ўлічваць, што гэта была першая спроба рэканструяваць дуду. Іншая дуда (1974 г.) знакамітага майстра народных інструментаў захоўваецца ў Беларусі, у Музеі старабеларускай культуры. Гэтая дуда больш набліжаная да традыцыйнай канструкцыі беларускай дуды. Майстар з Чэрвеня зрабіў яе амаль традыцыйнай, за выключэннем ражкоў, якія не закручаныя пад градусам, а прадаўгаватыя, як у некаторых еўрапейскіх, або сярэднявечных дудах[3].

Іван Лычкоўскі выконваў бы­ліч­кі-каз­кі з гу­ка­вым афар­млен­нем[4]. Адну з іх запісала этнамузыколаг Ніна Назіна.

Па згадках аднаго з вучняў Івана Лычкоўскага, Анатоля Турбала: «Шэфам  над нашым  калектывам  быў кампазітар  Іван Іванавіч Кузняцоў. Ён напісаў для ансамбля музычную п’есу «Ігуменскія дудары», якую мы выконвалі  ў Мінску,  у Вялікім тэатры оперы і балета,  на ўрачыстасцях, прысвечаных прысваенню Мінску звання  «Горад — герой». Было гэта ў 1974 годзе.

Зноскі

  1. http://www.cherven.by/2010/10/radzimazna-stva-slavutyja-i-znakamit/ Архівавана 19 лютага 2022.
  2. [1] Архівавана 20 лістапада 2021.
  3. «Дудары Глыбоцкага краю» В. Воранаў
  4. [2]