Іван Георгіевіч Семяненя

Іван Георгіевіч Семяненя (нар. 12 чэрвеня 1956, в. Рэдкавічы Любанскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь.

Іван Георгіевіч Семяненя
Нараджэнне 12 чэрвеня 1956(1956-06-12) (68 гадоў)
Адукацыя
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Скончыў Смілавіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум (заатэхнія), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (юрыст). Працоўную дзейнасць пачаў загадчыкам малочнатаварнай фермы калгаса «Чырвоная Змена» Любанскага раёна Мінскай вобласці. Працаваў юрыстам, галоўным юрысконсультам упраўлення сельскай гаспадаркі Любанскага райвыканкама, вядучым спецыялістам па дагаворна-прававой рабоце Любанскага раённага аграпрамысловага аб’яднання, адвакатам, загадчыкам Любанскай юрыдычнай кансультацыі.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў[1].

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі