Іван Кузьміч Корабаў

Іван Кузьміч Корабаў (руск.: Ива́н Кузьми́ч Ко́робов; 1700 ці 1701—1747, Масква) — рускі архітэктар і інжынер. У 1718-27 гадах як пенсіянер Пятра I вучыўся ў Бельгіі і Галандыі. У Пецярбургу перабудаваў ў духу ранняга рускага барока будынак Адміралцейства, будаваў партыкулярную верф на Фантанцы (пачатак у 1735 годзе, разабрана), магчыма царква Панцеляймона (1735-39). Удзельнічаў у складанні першага рускага архітэктурнага трактата-кодэкса. З 1741 года працаваў у Маскве, выхаваў шэраг вядомых архітэктараў (С. І. Чавакінскі, А. П. Какорынаў, Д. В. Ухтомскі).

Іван Кузьміч Корабаў
Род дзейнасці архітэктар, рэстаўратар
Дата нараджэння каля 1700[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 жніўня (9 верасня) 1747
Месца смерці
Грамадзянства

Зноскі

  1. Ivan Korobov // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

правіць
  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1