Іван Мацвеевіч Карпуць
Іван Мацвеевіч Карпуць (1 студзеня 1938, Даўбянкі, Бераставіцкі раён, Гродзенская вобласць — 18 лютага 2012) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992—2002), доктар ветэрынарных навук (1977), прафесар (1979). Ганаровы прафесар Кембрыджскага (2002) і Калумбійскага (2003) універсітэтаў.
Іван Мацвеевіч Карпуць | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 студзеня 1938 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 лютага 2012 (74 гады) |
Род дзейнасці | ветэрынар |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар ветэрынарных навук (1977) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Прэміі |
Біяграфія
правіцьСкончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1961). З 1961 года працаваў галоўным ветэрынарным урачом саўгаса «Скідзельскі» Гродзенскай вобласці. З 1967 года празектар, асістэнт, дацэнт, прафесар кафедры Віцебскага ветэрынарнага інстытута. З 1979 года загадчык кафедры, з 1989 года прарэктар гэтага інстытута. З 2004 года прафесар Віцебскай ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя працы ў галіне імуналогіі, імунапаталогіі і крыватвору ў жывёл. Правёў фундаментальныя даследаванні па высвятленню заканамернасцяў фарміравання імуннага статусу ў жывёл, развіццю механізмаў імунапаталогіі ў сістэме маці-прыплод, уплыву антыбіётыкаў, прабнотыкаў, вітамінаў, прадуктаў хімізацыі, выкідаў прамысловых прадпрыемстваў, шэрагу мікраарганізмаў і паразітаў на крыватвор, імунагенез, абмен рэчываў і якасць жывёлагадоўчай прадукцыі. Аўтар і сааўтар 12 дыягнастычных, лячэбна-прафілактычных прэпаратаў і імунакарэктараў, вытворчасць якіх арганізавана ў Рэспубліцы Беларусь. Распрацаваў і апрабаваў інфармацыйныя тэхналогіі і прагрэсіўныя вучэбна-метадычныя спосабы навучання, якія рэалізаваны ў навучальных працэсах ВНУ Рэспублікі Беларусь.
Апублікаваў больш за 600 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 4 падручнікі, 3 даведнікі. Аўтар 11 вынаходак і патэнтаў.
Узнагароды
правіцьПрэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 1997 года за цыкл работ «Вывучэнне заканамернасцей фарміравання імуннага статусу», высвятленне механізмаў развіцця імунапаталогіі жывёл, стварэнне прэпаратаў для дыягнастычных, лячэбных і прафілактычных мэтаў.
Навуковыя працы
правіць- Гематологический атлас сельскохозяйственных животных. — Мн., 1986.
- Иммунология и иммунопатология болезней молодняка. — Мн., 1993.
- Внутренние незаразные болезни животных. — СПб., 2002 (у суаўтарстве).
Спасылкі
правіць- Іван Мацвеевіч Карпуць у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)