Іван Піліпавіч Акімачкін

Іван Піліпавіч Акімачкін (руск.: Иван Филиппович Акимочкин; 19104 ліпеня 1941(1941-07-04), Брэст) — савецкі афіцэр, лейтэнант, начальнік штаба 98-га асобнага супрацьтанкавага артылерыйскага дывізіёна 6-й стралковай дывізіі. Удзельнік і адзін з кіраўнікоў абароны Брэсцкай крэпасці ў чэрвені-ліпені 1941 года. Узнагароджаны Ордэнам Айчыннай вайны I ступені пасмяротна.

Акімачкін Іван Піліпавіч
Акимочкин Иван Филиппович
Дата нараджэння 1910
Месца нараджэння в. Крутое, Людзінаўскі раён, Калужская вобласць, Расійская імперыя
Дата смерці 4 ліпеня 1941(1941-07-04)
Месца смерці
Альма-матар Калінкавіцкае пяхотнае вучылішча
Прыналежнасць СССР
Род войскаў артылерыя
Гады службы 1931 - 1941
Званне лейтэнант
Камандаваў 98-м асобным супрацьтанкавым артылерыйскім дывізіёнам 6-й стралковай дывізіі
Бітвы/войны

Другая сусветная вайна

Абарона Брэсцкай крэпасці

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Крутое Людзінаўскага раёна Калужскай вобласці ў 1910 годзе. Закончыў Калінкавіцкае пяхотнае вучылішча. Прызваны ў Рабоча-сялянскую Чырвоную армію ў 1931 годзе Людзінаўскім раённым ваенным камісарыятам. На пачатак Вялікай Айчыннай вайны лейтэнант, начальнік штаба 98-га асобнага супрацьтанкавага артылерыйскага дывізіёна 6-й стралковай дывізіі, які размяшчаўся ў казематах Усходняга валу Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці.

Абарона Брэсцкай крэпасці правіць

Падчас абароны Брэсцкай крэпасці разам з намеснікам камандзіра дывізіёна старшым палітруком Мікалаем Васільевічам Несцерчуком кіравалі групай артылерыстаў. Па іх загадзе артылерысты арганізавалі абарончыя пазіцыі, усталявалі ацалелыя гарматы і кулямёты, наладзілі дастаўку боепрыпасаў і амаль два тыдні трымалі абарону. 4 ліпеня 1941 года пасля артылерыйскага абстрэлу і бамбёжкі з паветра, абарона была прарваная, цяжкапаранены Акімачкін трапіў у палон і быў расстраляны. Такі ж лёс напаткаў у акупаваным Брэсце яго шасцігадовага сына Вову, чатырохгадовую дачку Аню і маці жонкі Еўдакію Восіпаўну. У 1942 годзе яны былі расстраляныя нямецкай акупацыйнай уладай.

Памяць правіць

Зноскі правіць

  1. Обелиск защитнику Брестской крепости Акимочкину. Деревня Крутое
  2. Участники обороны, имена которых увековечены на мемориальных плитах

Літаратура правіць

  • Брест. Брэст. Brest. 1000 / саст. А.М. Вабішчэвіч. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. - с. 28.

Спасылкі правіць