Іван Раманавіч Гулакоў

Іван Раманавіч Гулакоў (нар. 10 чэрвеня 1946, в. Касценічы, Мглінскі раён, Бранская вобласць, Расія) — беларускі фізік-оптык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1990), прафесар (1994).

Іван Раманавіч Гулакоў
Дата нараджэння 10 чэрвеня 1946(1946-06-10) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1990)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
нагрудны знак «Вынаходнік СССР»

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізіка», 1968; аспірантура, 1972).

Працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1970, фізічны факультэт, кафедра агульнай фізікі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: прыёмнікі квантавых сістэм фотаметрыравання слабых аптычных палёў; квантавая оптыка; квантавая крыптаграфія.

Узнагароды правіць

Званне лаўрэата Рэспубліканскага агляду навукова-тэхнічнай творчасці моладзі (Беларусь, 1980), дыплом 1-й ступені Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі Беларускай ССР (1982), нагрудны знак «Вынаходнік СССР» (1986) і інш.

Бібліяграфія правіць

  • Фотоэлектрические явления в вакуумных и твердотельных приемниках квантовых систем фотометрирования слабых оптических полей : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.04.05 : защищена 00.00.1989 : утверждена 02.03.1990 / Гулаков Иван Романович. — Минск, 1989.
  • Метод счета фотонов в оптико-физических измерениях / И. Р. Гулаков, С. В. Холондырев. — Минск, 1989.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Гулаков Иван Романович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 278.
  • Гулаков Иван Романович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Минск, 2001. — С. 70.
  • Гулаков Иван Романович // Физический факультет / Белорусский государственный университет. — Минск, 2008. — С. 116—117.