Ігар Барысавіч Крэбс

беларускі перакладчык
(Пасля перасылкі з Ігар Крэбс)

Ігар Барысавіч Крэбс (нар. 1969, Віцебск) — беларускі перакладчык.

Ігар Крэбс
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Ігар Барысавіч Крэбс
Дата нараджэння 1969
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык

Біяграфія

правіць

Скончыў школу № 34 у Віцебску (1986), потым — Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Жыве ў Мінску.

Творчасць

правіць

Перакладае паэзію і прозу з нямецкай, рускай і англійскай моў. Пераклаў на беларускую мову шэраг казак Вільгельма Гаўфа (2015), кнігі «Неверагодныя падарожжы барона Мюнхгаўзэна» Готфрыда Аўгуста Бюргера і Рудольфа Эрыха Распэ (2017), «Яўрэйская дзяржава» (2018) і «Старая новая зямля» (2022) Тэадора Герцля, «Габрэйскія мелодыі» (2022) Генрыха Гайнэ. Для серыі «Паэты планеты» падрыхтаваў зборнік вершаў Гайнэ (2016), пераклаў шэраг вершаў Георга Гайма (2020), асобныя вершы Джона Кітса, Уільяма Шэкспіра, Фернанду Песоа.

Лаўрэат прэміі часопіса «ПрайдзіCвет» за найлепшую публікацыю ў часопісе ў 2014 годзе.

Зноскі

Спасылкі

правіць