Вільгельм Гаўф (ням.: Wilhelm Hauff, 29 лістапада 1802, Штутгарт — 18 лістапада 1827, тамсама) — нямецкі празаік, паэт і навеліст, прадстаўнік кірунку «бідэрмаер» ў літаратуры.

Вільгельм Гаўф
Wilhelm Hauff
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 29 лістапада 1802(1802-11-29)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лістапада 1827(1827-11-18)[1][2][…] (24 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
  •  Каралеўства Вюртэмберг[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, паэт-песеннік, дзіцячы пісьменнік, збіральнік народных казак, пісьменнік, навэліст
Гады творчасці з 1823
Кірунак рамантызм, бідэрмаер
Жанр навэла, казка, раман
Мова твораў нямецкая
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

правіць

Нарадзіўся ў сям]і Аўгуста Фрэдэрыка Гаўфа, які служыў сакратаром у Міністэрстве замежных справаў, і Вільгельміны Эльзасэр Гаўф; быў другім з чатырох дзяцей. У 1809 яго бацька памёр, і маці разам з дзецьмі перасялілася ў Цюбінген. Тут, у доме дзеда прайшло юнацтва Вільгельма Гаўфа. У 1818 ён пайшоў вучыцца ў манастырскую школу. У 1820 паступіў ва ўніверсітэт Цюбінгена, які скончыў праз чатыры гады са ступенню доктара філасофіі і тэалогіі.

Пасля заканчэння універсітэта В. Гаўф уладкаваўся на працу рэпетытарам у сям'ю міністра абароны Э. Ю. фон Хёгеля. Разам з гэтай сям'ёй падарожнічаў па Францыі і Германіі, пабываў у Парыжы, Бруселі, Антверпене, Берліне, Лейпцыгу, Дрэздэне, Брэмене.

У студзені 1827 Вільгельм Гаўф атрымаў пасаду рэдактара "Штутгарцкай ранішняй газеты" і ажаніўся са сваёй кузінай Луізай Гаўф, у якую быў закаханы з дзяцінства. А 18 лістапада таго ж года ён памёр ад ліхаманкі.

Творчасць

правіць

Зборнік сатырычных нарысаў «Мемуары Сатаны» (1826—27) напісаны ў традыцыях «Фауста» І. В. Гётэ і прысвечаны крытыцы філісцёрства, адначасова гэта пародыя на стыль нямецкіх рамантыкаў. Парадыйнасцю пазначаны і раман «Чалавек з Месяца» (1825). У рамане «Ліхтэнштэйн» (1826) адлюстраваў гістарычны працэс у яго руху і супярэчнасцях. Выдаў «Казкі для сыноў і дачок адукаваных саслоўяў» (т. 1—3, 1826—28). Звяртаючыся да нямецкіх, заходнееўрапейскіх і ўсходніх фальклорных архетыпаў, В. Гаўф у літаратурнай казцы імкнуўся раскрыць народную мудрасць і знайсці адказ на хвалюючыя праблемы сучаснасці («Гісторыя пра маленькага Мука», «Халоднае сэрца» і інш.). Яго навелам уласцівы рысы рэалізму («Атэла», «Жабрачка з Pont des Arts», «Яўрэй Зюс» і інш.).

Літаратурная спадчына Гаўфа складае тры альманахі казак, адзін з якіх быў выдадзены яго жонкай пасля смерці пісьменніка, некалькі раманаў і вершаў.

Ушанаванне памяці

правіць
 
Помнік Вільгельму Гаўфу ў замку Ліхтэнштэйн

У Баерсброне знаходзіцца «Музей казак Вільгельма Гаўфа» (Hauffs Märchenmuseum), а ля замка Ліхтэнштэйн ля Ройтлінгена (на поўдзень ад Штутгарта) ўсталяваны помнік пісьменніку.

Беларускія пераклады

правіць

У 1938 годзе выйшлі асобнымі выданнямі пераклады на беларускую мову яго твораў «Маленькі Мук» і «Карлік Hoc». Але гэтыя казкі перакладаліся не з арыгіналаў, а з рускамоўных перакладаў. Пазней, у 1977 годзе, накладам у 300 000 асобнікаў была выдадзена казка «Маленькі Мук», якую непасрэдна з нямецкай мовы пераклаў Даір Слаўковіч.

Зноскі

  1. а б Wilhelm Hauff // Geneological database Merkel-Zeller — 30000 экз. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Wilhelm Hauff // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118546864 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Літаратура

правіць
  • Сініла Г. Гаўф // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.

Спасылкі

правіць