Карлік Нос (ням.: Der Zwerg Nase) — адна з найвядомейшых казак нямецкага пісьменніка Вільгельма Гаўфа, апублікаваная ў 1826 годзе. Уваходзіць у альманах «Александрыйскі шэйх і ягоныя нявольнікі».

Карлік Нос
Der Zwerg Nase
Выданне
Жанр казка
Аўтар Вільгельм Гаўф
Мова арыгінала нямецкая
Дата напісання 1826
Дата першай публікацыі 1826
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Казка распавядае пра хлопчыка Якаба, якога ведзьма ператварыла ў пачварнага карліка за яго кпіны, але той працуе і знаходзіць траву, якая вяртае яго да папярэдняга выгляду.

Беларускія пераклады

правіць

Пераклад на беларускую мову казкі «Карлік Hoc» выйшаў асобным выданнем у 1938 годзе. Але гэтая казка перакладалася не з арыгіналу, а з рускамоўнага перакладу. У 2014 годзе выдадзены пераклад з нямецкай Уладзіміра Папковіча.

Спасылкі

правіць