Цюбінген
Цюбінген (ням.: Tübingen) — старадаўні горад у Германіі, у цэнтры федэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмберг, адміністрацыйны цэнтр акругі Цюбінген. У горадзе знаходзіцца ўніверсітэт Эберхарда-Карла. Насельніцтва 83740 чалавек (на 31-га снежня 2006).
Цюбінген
Tübingen
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Старая частка горада добра захавалася, маленькія дамкі, пабудаваныя на ўзгорках, уяўляюць сабою прыемнае відовішча. Прыкладна трэць насельніцтва горада — каля 25 000 чалавек — складаюць студэнты. Дзякуючы гэтаму сярэдні ўзрост жыхароў Цюбінгена — самы нізкі ў Германіі. Паводле даных даследавання, праведзенага ў 1995 годзе германскім часопісам «Фокус», Цюбінген займае першае месца па ўзроўні жыцця сярод усіх гарадоў ФРГ.
Геаграфічнае становішча
правіцьЦюбінгах ляжыць у даліне ракі Некар, прыкладна ў 40 км на поўдзень ад Штутгарта. У 20 км да паўднёва-ўсход ад Цюбінгена пачынаецца горная града Швабскага Альба. На поўначы ад горада пачынаецца ахоўны прыродны парк Шонбух. Цюбінген маляўніча раскінуўся на шматлікіх узгорках і ў далінах паміж імі. Самая нізкая кропка на тэрыторыі горада (305 м над узроўнем мора) знаходзіцца ў яго ўсходняй частцы ў даліне р. Некар, самая высокая (500 м над узроўнем мора) - гара Кольхаў ў Шонбухе на поўнач ад Бебенхаўзена.
Гісторыя горада
правіць- Каля 12.000 да Ражства Хрыстова: першыя паселішчы
- 85: ўзвядзенне ўмацаванняў рымлянамі
- 1078: першае дакументальныя згадкі пра замак (ням. Hohentübingen) у сувязі з аблогай, якая ажыццяўляецца каралём Генрыхам IV
- 1635 і 1636: Вялікая смяротнасць (1.485 памерла толькі ў самім горадзе)
- 1638: шведская армія ў горадзе
Адукацыя
правіцьШколы
правіцьГімназіі
правіцьГарады-пабрацімы
правіць- Ан-Арбар (англ.: Ann Arbor), шт. Мічыган, ЗША
- Вілья-эль-Сальвадор (ісп.: Villa El Salvador), Перу
- Дарэм (англ.: Durham), Англія
- Кільхберг (ням.: Kilchberg), Швейцарыя
- Кінгерсхейм (фр.: Kingersheim), Францыя
- Монтэ (фр.: Monthey), Швейцарыя
- Перуджа (італ.: Perugia), Італія
- Петразаводск, Расія
- Эгле (фр.: Aigle), Швейцарыя
- Экс-ан-Праванс (фр.: Aix-en-Provence), Францыя
Культура і славутасці
правіцьТэатры
правіцьМузеі
правіць- (ням.: Kunsthalle Tübingen)
- Замак Хоэнцюбінген
- (ням.: Stadtmuseum im Kornhaus Tübingen)
- (ням.: Boxenstop Tübingen)
Музыка
правіць- У горадзе ўтварылася і займаецца творчасцю паўэр-метал гурт Abraxas
Архітэктурныя збудаванні
правіцьПаркі
правіцьУ цэнтры горада знаходзіцца стары батанічны сад.