Ігар Мікалаевіч Духан
Ігар Мікалаевіч Духан (11 лістапада 1965) — беларускі мастацтвазнаўца, тэарэтык і гісторык мастацтва, архітэктуры і дызайну.
Ігар Мікалаевіч Духан | |
---|---|
руск.: Игорь Николаевич Духан | |
Дата нараджэння | 11 лістапада 1965 (59 гадоў) ці 23 лістапада 1965 (59 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | тэарэтык мастацтва, мастацтвазнавец, гісторык архітэктуры |
Навуковая сфера | мастацтвазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук і кандыдат архітэктуры |
Альма-матар | |
Член у |
Біяграфія
правіцьКандыдат архітэктуры. Доктар філасофскіх навук (2012). Тэма дысертацыі — «Станаўленне канцэпцыі часу ў мастацтве і праектнай культуры ХХ стагоддзя».
Навуковыя інтарэсы: тэорыя і філасофія сучаснага мастацтва, дызайн і архітэктура, праблемы гісторыі мастацтва 17—20 стагоддзяў, Культурная палітыка.
Загадчык кафедры мастацтваў Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У якасці запрошанага прафесара чытаў лекцыі ў Баўхаўзе, Брытанскай бібліятэцы, Каралеўскім універсітэце Белфаста, універсітэтах Паўночнай Караліны, Палерма і іншых.
Старшыня журы міжнароднага фестывалю сучаснага і авангарднага мастацтва «Мамант».
Аўтар больш за 120 навуковых прац па тэорыі і гісторыі мастацтва, архітэктуры і дызайну.
З'яўляецца членам European Society of Culture, Міжнароднага саюза дызайнераў, Савета Беларускага саюза дызайнераў, Акадэміі архітэктуры.
Праекты
правіць- Даследаванне ўплыву нацыянальных асаблівасцяў і рэгіянальных умоў на фарміраванне і тэндэнцыі развіцця жылога прадметнага асяроддзя (УНІІТЭ, Масква, навуковы кіраўнік тэмы - С. О. Хан-Магамедаў, 1988)
- Жыллё 2000 (ВНИИТЭ, Масква, навуковы кіраўнік тэмы - Г. П. Бекер, 1989)
- Дызайн-праект экспазіцыі «Музей прыроды ў Полацку» (у суаўтарстве з Т. Голубевай, В. Ламака, А. Двірнык, 1993—1995)
- НДР «Мастацтвазнаўства ў сістэме культуры» (Міністэрства адукацыі і навукі РБ, 1993—1995, агульнае навуковае кіраўніцтва НДР, напісанне частак; полифункциональный архітэктурны комплекс Беларускага дзяржаўнага універсітэта на праспекце Машэрава (архітэктурна-горадабудаўнічы праект у суаўтарстве з В. С. Бялянкіным (кіраўнік творчай групы), Ю. Шышко, 2003)
Зноскі
Спасылкі
правіць- Ігар Духан на сайце БДУ Архівавана 14 мая 2014.
- Ігар Духан на сайце журнала Theory&Practice Архівавана 1 чэрвеня 2015.