Ігар Міхайлавіч Басінскі
| |||||||||||||||||||
|
Ігар Міхайлавіч Басінскі (11 красавіка 1963, Гродна, БССР) — беларускі стралок-пісталетчык. Заслужаны майстар спорту СССР (1986).
Стральбой стаў займацца з 10 гадоў. У 1987 годзе стаў уладальнікам Кубка свету. У 1988 годзе ў Сеуле ён стаў бронзавым прызёрам у складзе зборнай СССР. У Барселоне Басінскі, які выступаў за Аб'яднаную каманду, не ўдалося заваяваць медалі. У Атланце ў 1996 годзе ён заваяваў срэбра, выступаючы ўжо за незалежную каманду Беларусі. У 2000 годзе ў Сіднеі Ігар Басінскі заваяваў сярэбраны і бронзавы медалі.
Акрамя медалёў Алімпіяд, Ігар Басінскі — неаднаразовы чэмпіён свету ў асабістым і камандным заліках, неаднаразовы чэмпіён і прызёр чэмпіянатаў Еўропы ў асабістым і камандным заліках, а таксама неаднаразовы чэмпіён і рэкардсмен Еўропы, СССР і Беларусі.
Ігар Басінскі прызнаваўся лепшым спартсменам БССР 1986 і 1987 гг і лепшым спартсменам Беларусі ў 2000 годзе.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Ігар Басінскі — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)