Ігнацій Бжастоўскі
Ігнацій Бжастоўскі (1823 — 1875, Енісейская губерня) — прадстаўнік роду Бжастоўских, грамадскі і палітычны дзеяч, асветнік[1]. Удзельнік паўстання 1863-64 гадоў[2].
Ігнацій Бжастоўскі | |
---|---|
| |
Нараджэнне | 1823 |
Смерць |
1875 |
Род | Бжастоўскія |
Адукацыя |
Вучыўся ў Мінскай гімназіі, на юрыдычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, пасля сканчэння якога служыў асэсарам у Магілёўскай палаце цывільнага суда, пасля старшынёй палаты карнага суда. Яго дом з'яўляўся свецкім салонам Магілёва[1][2].
У маі 1862 удзельнічаў у з'ездзе «белых» у Вільні як прадстаўнік Магілёўскай губерні. Падчас паўстання член грамадзянскай камісіі ў Сенненскім павеце, магілёўскі паўстанцкі ваявода. У пачатку 1863 года распаўсюджваў сярод беларускіх сялян нелегальную літаратуру (буквары і календары) на беларускай і польскай мовах, друкаваныя лацінкай[1]. У чэрвені 1864 сасланы ў Енісейскую губерню, дзе і памёр[2].
Зноскі
- ↑ а б в Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
- ↑ а б в Бжостовские // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 57. — 737 с.
Літаратура
правіць- Gieysztor J. Pamiętniki. Wilno, 1913; PSB. III. z. 1.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
Спасылкі
правіць- Бжастоўскі Ігнат(недаступная спасылка)