Ідун
Ідун (Iðunn, таксама Iduna) — у германа-скандынаўскай міфалогіі багіня вечнай юнацкасці, дачка карліка Івальдзі, жонка Брагі, бога паэзіі[2].
Ідун | |
---|---|
![]() | |
Пол | жанчына |
Бацька | Óðr[d][1] |
Муж | Брагі[1] |
![]() |

Ідун і Брагі
Вядомая як захавальніца яблыкаў, ад валодання якімі залежала вечная юнацкасць багоў, можа ператварацца ў арэх. Волат Т'яці прымусіў палоненага ім Локі перадаць яму Ідун разам з гэтымі яблыкамі, але неўзабаве Локі ўдалося вярнуць іх для багоў. Менавіта з-за ператварэння Ідун у арэх, Локі змог даволі лёгка даставіць кошык асам.
Ідун жыла ў Брунакры, гэта значыць полі студняў, царстве ўсёажыўляльных студняў маладосці[3].
У гонар Ідун названы астэроід (176) Ідуна, адкрыты ў 1877 годзе.
Зноскі
- ↑ а б различные авторы Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский, К. К. Арсеньев, Ф. Ф. Петрушевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1907.
- ↑ Ідун // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- ↑ Идунь // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
ЛітаратураПравіць
- Идунь // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ідун