Локі (стар.-сканд.: Loki) — сын ётуна Фарбауты і Лаувеі, таксама згадваецца ў якасці бога хітрасці і падману (па некаторых версіях таксама агню) і т. п. якасцяў у германа-скандынаўскай міфалогіі, паходзіць з роду ётунаў, але асы дазволілі яму жыць з імі ў Асгардзе за яго незвычайны розум, хітрасць і мудрасць. Локі мае некалькі хэйці, уключаючы Хведрунг (Hveðrungr) («Прадраканне вельвы», 55, «Пералік Інглінгаў», 32), Лофт (Loptr) і Ладур (Lóðurr).

Локі
Processed SAM loki.jpg
Пол genderfluid[d][1] і мужчынскі пол
Бацька Fárbauti[d]
Маці Laufey[d]
Браты і сёстры Býleistr[d] і Helblindi[d]
Сужэнец Сігюн
Дзеці Нарві, Валі, Ёрмунганд, Фенрыр, Хель і Sleipnir[d]
Commons-logo.svg Локі на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Снорэ апісвае Локі прыгожым, невысокім чалавекам. Пабрацім Одзіна. Да таго, як волаты пачалі вайну з асамі, Локі пражыў тры гады ў Ётунхейме у волаткі Ангрбоды. За гэты час яна нарадзіла яму траіх дзяцей: дачку — напалову чырвоную, напалову сінюю Хель (багіня царства мёртвых), гіганцкага змея Ёрмунганда і жахлівага ваўка Фенрыра. Таксама ў яго ёсць двое дзяцей ад Сігюн: Нары і Валі (у інш.варыянтах: Нары і Нарві, Валі і Царві). Акрамя таго, у «Песні пра Хюндле» гаворыцца, што Локі спарадзіў усіх ведзьмаў, з’еўшы напаўзгарэлае сэрца злой жанчыны і такім чынам зачаўшы іх («Песня пра Хюндле», 41).

 
«Пакаранне Локі». Ілюстрацыя Луі Уара да The Heroes of Asgard (1900)
 
Малюнак Локі са старонак старажытнаісландскага манускрыпта Edda Oblongata (1680)

Рысы Локі характэрныя для трыксцераў: двудушнасць, выкрутлівасць, хітрасць, падступства. Сцвярджэнне, што паняцці аб «добрым» і «дрэнным» для яго проста адсутнічаюць, не зусім дакладна. У песні «Лаянка Локі» ён бязлітасна і не саромеючыся ў выразах выкрывае сем багінь і сем багоў, якія сабраліся на банкет у марскога волата Эгіра. Багоў ён абвінавачвае перш за ўсё ў баязлівасці, а багінь — у няцноце. На тым жа банкеце Локі прызнае ўласную віну ў гібелі бога Бальдра.

Пасля гэтага Локі паспрабаваў схавацца і ў абліччы ласося схаваўся ў вадаспадзе фіёрда Франангр. Разгневаныя асы злавілі і яго, і двух яго дзяцей, Валі і Нарві. Валі ператварылі ў ваўка, і ён разадраў брата на часткі. Кішкамі Нарві звязалі Локі і прыкавалі да скалы, да трох камянёў. Скадзі, помсцячы за свайго бацьку, павесіла над яго галавой змяю, яд якой бесперапынна капае на твар Локі. Але верная жонка бога-ётуна Сігюн трымае над ім чару, у якую і збіраецца яд. Калі чаша перапаўняецца, Сігюн ідзе апаражніць яе, а ў гэты час яд капае на твар Локі, і ён б’ецца ў пакутах. Менавіта гэта паводле падання з’яўляецца прычынай землятрусаў.

З іншага боку, асы часта звярталіся да паслуг Локі ў тых выпадках, калі трэба было праявіць хітрасць. Локі валодаў здольнасцю змяняць сваю знешнасць. Так, ён у абліччы выдатнай кабылы зманіў каня па імі Свадыльфары ў ётуна-муляра, які будаваў Асгард, чым пазбавіў асаў ад неабходнасці аддаваць апошняму ў жонкі багіню Фрэю. Пры гэтым Локі зацяжарыў, пасля чаго выносіў і спарадзіў васьмінога жарабя Слейпніра, на якім пасля ездзіў Одзін. Дзякуючы Локі Асы атрымалі такія скарбы, як молат Тора Мьёльнір, дзіду Одзіна Гунгнір, карабель Скідбладнір, кальцо Драупнір і вепрука Гулінбурсці.

ПаходжаннеПравіць

Некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што, будучы часткай трыяды дэміургаў (Одзін, Хенір і Лодур, або Локі), гэты бог першапачаткова быў народжаны ад пакалення багоў, якія існавалі яшчэ да Одзіна, і быў сынам волата Іміра, а яго братамі былі Кары (паветра) і Хлер (вада), сястрой — Ран, страшная багіня мора. Іншыя міфолагі, аднак, лічаць яго сынам волата Фарбауці, якога асацыявалі з Бергельмірам, адзіным выжылым пасля патопу, а таксама сынам Лаувеі (ліставы востраў) або Наль (карабель). У гэтым выпадку адзінае, што звязвае Локі і Одзіна, — гэта клятва ў пабрацімстве, якую давалі адзін аднаму скандынавы.

Сям’яПравіць

Акрамя шлюбу з Сігюн, Локі ажаніўся на веліканшы Ангрбодзе (што абяцае гора), якая жыве ў Жалезным лесе і якая нарадзіла яму трох пачвараў: Хель — багіню смерці, змея Мідгарда Ёрмунганда і ваўка Фенрыра.

Сігюн нарадзіла яму двух сыноў, Нарві (Нары) і Валі, прычым апошні быў названы ў гонар бога, які адпомсціў за Бальдра. Сігюн заўсёды захоўвала вернасць свайму мужу і не здрадзіла яму нават пасля таго, як яго канчаткова выгналі з Асгарда і зрынулі ў нетры зямлі.

Конь Слейпнір таксама з’яўляецца сынам Локі, якога той спарадзіў у вобразе кабылы ад каня Свадыльфары.

Таксама Локі памылкова прыпісваюць шлюб з Глут (ззянне), якая была замужам за Логі і нарадзіла таму дзвюх дачок — Эйзу (вуголле) і Энміру (попел).

ЭтымалогіяПравіць

Пытанне аб этымалогіі не вырашаны. Самай распаўсюджанай з’яўляецца версія паходжання ад старажытнаісландскага lúka — «зачыняць, замыкаць; заканчваць» (магчымае ўказанне на ролю Локі ў Рагнароке, як хтанічнага бажаства).

Часам імя Локі збліжаюць з балтыйскім абазначэнне мядзведз літ.: Lokys і грэцкім пазначэннем ваўка грэч.: Λύκος.

Таксама існуе версія аб паходжанні імя Локі ад слова «Логі» — «Агонь», што і з’яўляецца асновай версіі пра тое, што Локі — бог агню[2].

Жорж Дзюмезіль, параўноўваючы Локі з героем нартскага эпасу Сырдонам і знаходзячы паміж імі тыпалагічную агульнасць, прыводзіць агляд тлумачэння вобраза скандынаўскага бога:

…Локі — гэта агонь, казалі першыя прыхільнікі натуралістычнага тлумачэння. Локі — вада або вецер, папраўлялі іншыя. Паслядоўнікі Манхардта прыбралі яго ў уніформу «духаў расліннасці». У ім бачылі бога з чорнымі і хтанічнымі рысамі… Адны фалькларысты палічылі магчымым вітаць ў яго асобе свайго роду ўдачлівага старшыну ў войску геніяў, троляў і эльфаў, якія заўсёды кішаць на скандынаўскім гарызонце. Іншыя прызналі ў ім адначасова і «культурнага героя» з міфалагічных апавяданняў некаторых полуцывілізаваных народаў, і ашуканца, які часам яго замяшчае.

 

Локі ў сучаснай культурыПравіць

Музыка і тэатрПравіць

  • Локі — персанаж оперы Рыхарда Вагнера «Золата Рэйна» (1869, пад імем «Логе»).
  • Локі — герой песні «Loki, God Of Fire» з альбома Gods of War групы Manowar.
  • Локі — герой песні «Deceiver of the gods» з аднайменнага альбома шведскай вікінг-метал-гурта Amon Amarth.
  • У рэпертуары гурта Týr ёсць скарочаная версія скальдскай балады «Lokka Tattur» («Казка Локі»).
  • Локі прысвечана песня Loki гурта Saltatio Mortis.
  • Локі прысвечана песня Loki гурта Skálmöld.
  • Локі прысвечана песня Loki гурта Gealdyr.

ЛітаратураПравіць

  • Пад уплывам Вагнера напісаны раман нямецкага пісьменніка і антрапасофа Людвіга Якабоўскага «Локі» (Loki. Roman eines Gottes, 1899), своеасаблівая «прота-фэнтэзі», заснаваная на скандынаўскай міфалогіі.
  • Верш І. А. Буніна «Бальдэр» прысвечаны міфу германа-скандынаўскай міфалогіі, цэнтральным персанажам якога выступае Локі.
  • Верш В. Я. Брусава «Бальдер Локі» быў адрасаваны Андрэю Беламу.
  • Локі з’яўляецца ў сучасных фэнтэзі, як уласнай персонай «(A. D. 999» Жадрыен Бэл, 1999, «Мой Рагнарок» Макса Фрая, «Дыпламаваны чарадзей» Лаёна Спрэга дэ Кампа і Флетчара Прэта, а таксама ў кнізе Ларса-Хенрыка Ольсена «Эрык, сын чалавека»), так і ў рэінкарнацыях («Амерыканскія багі» Ніла Геймана і яго ж комікс «Пясочны чалавек»; «Маска Локі», «Каханне — адно ўяўленне» Роджэра Жэлязны).
  • Локі як скандынаўскі бог з’яўляецца ў кнігах «Мая жонка — ведзьма» Андрэя Беляніна і «Непераможны Олаф» А. Льгова.
  • У кнігах Джааны Харыс «Руны» (англ.: Runemarks), «Runelight» і «Евангелле ад Локі» (англ.: Gospel of Loki) Локі — бог падману.
  • У тэтралогіі Гары Гарысана («Молат і Крыж», «Крыж і Кароль», «Кароль і Імператар», «Імператар і Молат») Локі — адзін з багоў Асгарда, пракляты Одзінам, але вызвалены дзякуючы чалавеку.
  • У серыі кніг Рыка Рыярдана «Магнус Чэйз і багі Асгарда» з’яўляецца ў снах Магнуса і спрабуе пачаць Рагнарок.
  • У кнізе Дыяны Уін Джонс «Агонь і заклён, ці восем дзён з Люкам», Локі — адзін з цэнтральных персанажаў.

Кінематограф і анімацыйныя фільмыПравіць

  • У галівудскім фільме «Маска» з Джымам Кэры маска бога Локі-галоўны завуаляваны антаганіст[3]. У фільме «Сын Маскі» Локі (у ролі Локі — Алан Камінг) — адзін з галоўных герояў і адмоўны персанаж.
 
Том Хідлстан ў касцюме Локі з фільма «Помснікі», Comic Con-2013
  • У коміксах па сусвету Marvel існуе персанаж Локі, заснаваны на міфалагічным, але не ідэнтычны яму (так, па коміксах ён брат Тора, а не Одзіна, і мае чорныя, а не рудыя валасы). Звычайна яму адводзіцца роля злыдня або неадназначнага антыгероя. У экранізацыях коміксаў яго ролю выканаў Тым Хідлстан.
  • Локі з’яўляецца адным з галоўных персанажаў анімэ «Matantei Loki Ragnarok».
  • Локі, як скандынаўскі бог, гуляе галоўную ролю ў анімэ «Забавы Багоў».
  • Таксама Локі з’яўляецца ў фільме «Мара і носьбіт агню»(у ролі Локі — Крыстаф Марыя Хэрбст).
  • У фільме «Догма» роля Локі-анёла, выгнанага на зямлю, выконвае Мэт Дэйман.
  • У серыяле «Звышнатуральнае» архангел Гаўрыіл, збегшы з нябёсаў, прыкідваўся Богам Локі. У позніх сезонах фігуруе непасрэдна сам бог Локі, у выкананні зноў жа Рычарда Спейта.
  • У анімэ «Боская брама» Локі з’яўляецца адным з ключавых персанажаў.
  • У серыяле «Рагнарок» брат галоўнага героя Магне/Тора — Лаўрыц — па нараджэнні з’яўляецца напалову ётуном, і атаясамлівае сябе з Локі.

Кампутарныя гульніПравіць

  • У 2D-гульні God of Thunder 1993 года Локі з’яўляецца галоўным антаганістам[4].
  • У гульні Rune бог Локі глыбока пад зямлёй скаваны каменнай змяёй. Сюжэт гульні цесна звязаны з Богам Локі.
  • У гульні Apsulov End of Gods Локі з’яўляецца галоўным антаганістам.
  • У шматкарыстальніцкай гульні ў жанры MOBA Smite Локі выступае ў якасці аднаго з гульнявых персанажаў.
  • У JRPG Persona 5 Локі з’яўляецца персонай персанажа Гора Акэці.
  • У гульні Romance club (Клуб рамантыкі) Локі з’яўляецца адным з галоўных персанажаў гісторыі «Шлях Валькірыі»

Зноскі

СпасылкіПравіць

ЛітаратураПравіць