Валерый Якаўлевіч Брусаў
Валерый Якаўлевіч Брусаў (руск.: Вале́рий Я́ковлевич Брю́сов, 1873—9 кастрычніка 1924) — рускі паэт, празаік, літаратурны крытык, драматург, тэарэтык літаратуразнаўства, перакладчык.
Валерый Якаўлевіч Брусаў | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 (13) снежня 1873[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 кастрычніка 1924[1][6][…] (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Якаў Кузьміч Брусаў[d] |
Жонка | Іаана Мацвееўна Брусава[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, перакладчык, літаратурны крытык, пісьменнік-фантаст, гісторык літаратуры, філосаф, празаік, драматург, драматургія, літаратуразнаўства, гісторыя |
Кірунак | Russian symbolism[d] |
Жанр | лірыка |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Подпіс |
![]() |
![]() | |
![]() | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў купецкай сям’і. Вучыўся ў маскоўскай прыватнай гімназіі Ф. Крэймана. Паступіў у 1892 годзе ў Маскоўскі ўніверсітэт на гістарычнае аддзяленне гісторыка-філалагічнага факультэта. У 1895 годзе Брусаў выдаў кнігу «Шэдэўры», у 1897 годзе — кнігу «Гэта — я» пра свет суб’ектыўна-дэкадэнцкіх перажыванняў, якія абвяшчалі эгацэнтрызм. У 1899 годзе скончыў універсітэт, цалкам аддаўся літаратурнай дзейнасці. На працягу двух гадоў працаваў сакратаром рэдакцыі часопіса «Рускі архіў». Пасля арганізацыі выдавецтва «Скарпіён», якое публікавала творы мадэрністаў, Брусаў прыняў актыўны ўдзел у арганізацыі альманахаў і часопіса «Шалі» (1904—1909).
У 1897 годзе Брусаў ажаніўся з Іаанай Рунт. Яна была спадарожніцай да самай яго смерці. У 1900 годзе выйшла кніга «Трэцяя варта», пасля якой Брусаў атрымаў прызнанне як паэт. У 1903 годзе апублікаваў кнігу «Гораду і свету», у 1906 годзе — «Вянок».
У 1919 годзе Брусаў стаў членам РКП(б). Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве, загадваў літаратурным пададдзелам Аддзела мастацкай адукацыі пры Наркамасветы, быў членам Дзяржаўнага вучонага савета, прафесарам МДУ (з 1921). Памёр ад запалення лёгкіх.
Пахаваны на Новадзявочых могілках.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Громова А. Г. Брюсов // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 1.
- ↑ Valery Bryusov // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Valery Bryusov // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 Громова А. Г. Брюсов Валерий Яковлевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 4: Брасос — Веш. — С. 72–73. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ http://www.poemhunter.com/poem/saint-sebastian-3/
- ↑ Громова А. Г. Брюсов Валерий Яковлевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 4: Брасос — Веш. — С. 72–73. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Valery Yakovlevich Bryusov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.poemhunter.com/poem/to-a-young-poet-2/