Ізатэрмічны працэс

Цеплавыя працэсы
Артыкул з'яўляецца часткай аднайменнай серыі.
Адыябатны працэс
Ізахорны працэс
Ізабарны працэс
Ізатэрмічны працэс
Ізаэнтрапійны працэс
Ізаэнтальпійны працэс
Палітропны працэс
кіраваць
Гл. таксама «Фізічны партал»

Ізатэрмі́чны працэс (ад стар.-грэч.: ἴσος — «роўны» і θέρμη «жар») — тэрмадынамічны працэс, які адбываецца ў фізічнай сістэме пры пастаяннай тэмпературы.

Некалькі ізатэрмаў для ідэальнага газу нa p-V дыяграме

Для ажыццяўлення ізатэрмічнага працэсу сістэму змяшчаюць у тэрмастат (масіўнае цела, якое знаходзіцца ў цеплавой раўнавазе), цеплаправоднасць якога вялікая, таму цеплаабмен з сістэмай адбываецца досыць хутка ў параўнанні са скорасцю праходжання працэсу, і тэмпература сістэмы ў любы момант практычна не адрозніваецца ад тэмпературы тэрмастата.

Можна ажыццявіць ізатэрмічны працэс інакш — з выкарыстаннем крыніц або сцёкаў цяпла, кантралюючы нязменнасць тэмпературы з дапамогай тэрмометраў. Да ізатэрмічных працэсаў адносяцца, напрыклад, кіпенне вадкасці або плаўленне цвёрдага цела пры пастаянным ціску. Графікам ізатэрмічнага працэсу з’яўляецца ізатэрма.

У ідэальным газе пры ізатэрмічным працэсе дзеянне ціску на аб’ём нязменна (закон Бойля-Марыёта).

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць