Тэрмастат
Тэрмастат — прылада для падтрымання пастаяннай тэмпературы ў абмежаваным аб’ёме; металічная, шкляная ці іншая пасудзіна, цеплаізаляваная ад навакольнага асяроддзя. Для забеспячэння пастаяннай тэмпературы выкарыстоўваць стабільнасць тэмператур фазавых пераходаў, напрыклад, тэмпературы плаўлення, тэмпературы кіпення чыстых рэчываў і раўнаважных сумесей, ці спецыяльныя прыстасаванні — тэрмарэгулятары.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4c/Honeywell_round_thermostat.jpg/220px-Honeywell_round_thermostat.jpg)
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).