Гародня (фартыфікацыя)
(Пасля перасылкі з Ізбіца)
Гародня, або ізбіца — драўляна-земляная канструкцыя, частка фартыфікацыйнага збудавання. Звычайна складалася з асобнага, замкнутага зрубу, найчасцей напоўненага грунтам. Часам унутраны аб'ём гародні мог займацца пад памяшканні рознага прызначэння.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/61/M%C3%B3r_Obronny_Biskuopina_od_strony_osady.jpg/250px-M%C3%B3r_Obronny_Biskuopina_od_strony_osady.jpg)
Звычайны элемент абарончых збудаванняў на беларускіх землях ранняга Сярэднявечча. Гароднямі ці тарасамі злучаліся між сабой вежы і брамныя ўмацаванні. На слабых, асабліва насыпных, грунтах перавагу ў умацаваннях аддавалі гародням, якія не былі такімі адчувальнымі да асядання.
Зноскі
Літаратура
правіць- Макееў. Старажытнаруская фартыфікацыя…
- Якаўлеў. Гісторыя крэпасцяў…
- Піваварчык. Гарадзішчы…