Іларыён Мікалаевіч Пляшчынскі

Іларыён Мікалаевіч Пляшчынскі (29 сакавіка 1927, Докшыцы — 6 лютага 1961, Кіеў) — графік і жывапісец.

Іларыён Мікалаевіч Пляшчынскі
Дата нараджэння 28 красавіка 1892(1892-04-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 лютага 1961(1961-02-06) (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Вучоба
Уплыў на Vasyl Avramenko[d], Q107569488?, Nina Bozhko[d], Q109337707?, Halyna Hryhoryeva[d], Kostiantyn Kozlovskyi[d], Q112227567?, Aleksandr Aleksandrovitsj Filbert[d], Q109337217?, Q114604700?, Q115870664?, Lev Pryzant[d], Q115959318?, Q116106199?, Q116155181?, Q116181458?, Q116187080?, Q117085073?, Q12157871?, Yuriy Stefanchuk[d], Hryhorii Havrylenko[d], Ambrose Zhukovsky[d], Q124303542?, Natalia Oleksandrivna Glukhenka[d], Q125245693?, Q125414915? і George Malakov[d]

Біяграфія

правіць

Удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. Трапіў у германскі палон, у якім правёў 4 гады, да 1918 года.

Вучыўся ў школе «Таварыства заахвочвання мастакоў» у Пецярбургу. У 1919 годзе прыехаў у Казань і адразу ж паступіў у Казанскія вольныя мастацкія майстэрні (пазней — Казанскі мастацка-тэхнічны інстытут), дзе пасля іх заканчэння (1921) кіраваў майстэрняй літаграфіі і ўзначаліў графічны факультэт інстытута.

У сярэдзіне 1920-х гадоў мастак пераязджае ў Кіеў, дзе выкладае ў Кіеўскім мастацкім інстытуце і Кіеўскім інжынерна-будаўнічым інстытуце. З 1948 года — прафесар Кіеўскага мастацкага інстытута, у 1931—1944 гадах — загадчык кафедрай малюнка і жывапісу Кіеўскага інжынерна-будаўнічага інстытута. На працягу многіх гадоў з’яўляўся старшынёй бюро секцыі графікі Украінскага саюза мастакоў.

Пахаваны ў Кіеве на Байкавых могілках.

Творчасць

правіць

Іларыён Мікалаевіч Пляшчынскі працаваў пераважна ў галіне лірычнага пейзажа, а таксама кніжнай і прамысловай графікі. Стварыў серыі літаграфій, афортаў і малюнкаў: «Кіеў. Пейзажы на беразе Дняпра» (1927), «Па шаўчэнкаўскіх месцах», «Шаўчэнкаўскі запаведнік у Каневе» (1936—1938), «Дняпроўскія матывы» (1947—1961) і інш. 3 канца 1940-х гадоў неаднаразова наведваў родныя мясціны, якім прысвяціў шэраг твораў, у тым ліку «Лодкі на заснежаным беразе», «Алеся ў Першамайскім садзе», «Казлоўская вуліца», «Ранняя вясна» (1953), «Увесну на Перадмоставай слабадзе» (1958), «Перадмоставая слабада. Лодкі на беразе» (1959), «На вуліцы ўзімку» (1960) і інш. Яго творы знаходзяцца ў калекцыях найбуйнейшых музеяў Масквы, Санкт-Пецярбурга, Казані, Кіева, а гэтак жа ў прыватных зборах усяго свету. Работы мастака выстаўляліся на рэспубліканскіх і міжнародных выставах. Персанальныя выставы Пляшчынскага датуюцца 1922, 1924, 1937, 1964, 1978, 1983, 2013 гадамі. За час творчай дзейнасці меў 8 персанальных выставак.

Літаратура

правіць
  • Пляшчынскі Іларыён Мікалаевіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 635—636.