Ілона Зянюк (нар. 2 лютага 1997) — беларуская футбалістка, паўабаронца. Выступала ў нацыянальнай зборнай Беларусі U-15, U-17 і U-19.

Футбол
Ілона Зянюк
Нарадзілася 2 лютага 1997(1997-02-02) (27 гадоў)
Грамадзянства
Клубная кар’ера[* 1]
2012 Вікторыя Воранава 14 (0)
2014 Ніва-Белкард 8 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Клубная кар’ера правіць

Футболам пачала займацца ў адной са спартовых школаў Ліды. У 15 гадоў яе ўзялі ў каманду «Вікторыя» (Воранава). Там яе заўважыў трэнер каманды «Ніва-Белкард» (Гродна) і паклікаў гуляць у дублёрскім складзе.

Падчас гульні ў Мінску на яе звярнуў увагу трэнер моладзевай зборнай U-15. Там яна прайшла адбор і пачала гуляць. Пазней трапіла ў U-17, потым у U-19. Паралельна выступала за «Белкард» — і вучылася ў політэхнічным каледжы.

У 18 гадоў яна пайшла з футболу праз доўгае аднаўленне пасля траўмы калена.

Зноскі

Спасылкі правіць

  • «Спачатку смяюцца, а потым просяць нумар». Пагаварылі з адзінай дзяўчынай, якая гуляла на Кубку Івуліна[1]