Ілья Барысавіч Заводнік
Ілья Барысавіч Заводнік (нар. 23 чэрвеня 1956, Гродна ) — беларускі вучоны ў галіне біяфізікі. Доктар біялагічных навук, прафесар[1].
Ілья Барысавіч Заводнік | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 чэрвеня 1956 (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Біяграфія правіць
У 1977 года з адзнакай скончыў Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Янкі Купалы. Пасля стажыроўкі ў Інстытуце біяфізікі АН СССР у г. Пушчына (1977—1978) па цяперашні час працуе ў Інстытуце біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусіна пасадах малодшага, старэйшага, галоўнага навуковага супрацоўніка, загадчыка лабараторыі біяхіміі мембран.
У 1981—1984 гадах прайшоў навучанне ў аспірантуры Інстытута біяхіміі АН БССР. У 1991 годзе прысвоена званне старэйшага навуковага супрацоўніка. У 1997 годзе абараніў дысертацыю «Механізмы пашкоджанняў эрытрацытаў» на атрыманне вучонай ступені доктара біялагічных навук па спецыяльнасці — біяфізіка. У 2006 годзе абраны на пасаду загадчыка кафедры біяхіміі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Супрацоўнічае з Інстытутам біяфізікі Універсітэта г. Лодзь (Польшча), дзе працаваў на пасадзе ад’юнкта прафесара ў 1994—1995 гадах, і Аддзелам парушэнняў гемастазу Медыцынскага Універсітэта г. Лодзь[2].
Зноскі
- ↑ Заводнік Ілья Барысавіч Архівавана 16 красавіка 2021.
- ↑ Выпускнікі ГрДУ — наш гонар