Ілья Сяргеевіч Шымановіч

(Пасля перасылкі з Ілья Шымановіч)

Ілья Сяргеевіч Шымановіч (нар. 2 жніўня 1994) — беларускі плывец. Рэкардсмен Еўропы ў плаванні на 100 м брасам (2020). Майстар спорту Беларусі.

Ілья Шымановіч
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі
Поўнае імя Ілья Сяргеевіч Шымановіч
Спецыялізацыя плаванне[d][1]
Клуб Energy Standard[d]
Нарадзіўся 2 жніўня 1994(1994-08-02) (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 194 см
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дасягненні правіць

Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі на кароткай вадзе 2011 года ў камбінаванай эстафеце 4 × 50 м[2].

Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі 2013 года на дыстанцыі 200 м брасам[3].

Чэмпіён Беларусі на кароткай вадзе 2013 года на дыстанцыях 100 м і 200 м брасам, у эстафеце 4 × 50 м вольным стылем і ў камбінаванай эстафеце 4 × 50 м. Срэбраны прызёр на дыстанцыі 100 м комплексным плаваннем. Бронзавы прызёр на дыстанцыі 50 м брасам[4].

Чэмпіён Беларусі 2014 года на дыстанцыі 200 м брасам[5].

Бронзавы прызёр чэмпіянату свету на кароткай вадзе 2016 года ў камбінаванай эстафеце 4 × 50 м.

Чэмпіён Беларусі 2016 года на дыстанцыі 50 м, 100 м і 200 м брасам, у эстафеце 4 × 100 м вольным стылем, а таксама ў камбінаваных эстафетах 4 × 100 м і 4 × 100 мікст[6].

Зноскі

Спасылкі правіць