Ілья (Крычаў)

Ікона з Крычава

Ілья — абраз другой паловы XVII стагоддзя са Свята-Ільінскай царквы ў г. Крычаве. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[1].

1668. Ілья.jpg
Ілья. 1668
Матэрыял дошка для жывапісу[d]
Тэхніка яечная тэмпера[d]
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
(інв. ДБЖ-110)

СюжэтПравіць

Ілья паказаны амаль пакаленна ў светла-вохрыстым хітоне, падпяразаным карычнева-чырвоным поясам, і блакітным на аранжавай падкладцы гімаціі. У правай руцэ меч, на якім дата[2], у левай — белы скрутак. Фон пазалочаны з раслінным арнаментам. Палі блакітныя з белым раслінным арнаментам. Былі валікі, «камяні».

ІканаграфіяПравіць

Іканаграфічная схема, распрацаваная ў візантыйскім мастацтве, была засвоена ў многіх цэрквах Малдавіі і Расіі . Атрыбутам гэтага святога з’яўляецца меч. Іканаграфічная аналогія — гравюра «Ілья» ў «Трэфалагіёне». [3]

ПаходжаннеПравіць

Абраз выяўлены да Вялікай Айчыннай вайны ў Ільінскай царкве Крычава[4].

Ікона раскрыта брыгадай рэстаўратараў Дзяржаўнага Рускага музея ў складзе І. В. Ярыгінай, С. І. Голубева, М. Г. Малкіна, А. Т. Дзеднянкова ў 1972—1975 гадах (Ленінград)[4].

ВыстаўкіПравіць

  • Тэмперны жывапіс Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 1988
  • Мастацтва барока ў Беларусі. Мінск. 1991
  • Мастацтва Магілёўшчыны XVII—XVIII стст. Мінск. 1998
  • Датаваныя помнікі мастацтва Беларусі XVII—XVIII стст. Мінск. 2000.
  • Іканапіс і разьба Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 2000

У культурыПравіць

 
Паштовая марка Беларусі

У 1996 годзе выява іконы была выкарыстана на паштовай марцы «Белпошты».

Зноскі

  1. Балыкина Е. Н. ШЕДЕВРЫ ИКОНОПИСИ БЕЛАРУСИ XII—XVIII ВВ. (руск.) 
  2. 1668
  3. Куцейнаўская тыпаграфія. 1647. С. 334
  4. 4,0 4,1 Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: БелЭН; МФКД.2003. — 304 с.:іл. С. 41-42.