Інаполіс (асаблівая эканамічная зона)

АЭЗ «Інаполіс» — асаблівая эканамічная зона тэхніка-ўкараняльнага тыпу на тэрыторыі аднайменнага горада ў Рэспубліцы Татарстан. Была створана пастановай Урада Расіі 1 лістапада 2012 года дзеля прыцягнення інвестыцый і развіцця IT-тэхналогій у рэгіёне. АЭЗ прадастаўляе рэзідэнтам і партнёрам права на падатковыя і мытныя льготы, страхавыя ўзносы і шэраг іншых прэферэнцый.[1]

Агульная тэрыторыя пляцовак АЭЗ — 311 га, яны размешчаны ў Верхнеўслонскім і Лаішаўскім муніцыпальных раёнах Татарстана. На 2020 год 109 кампаній маюць статус рэзідэнта АЭЗ «Інаполіс», 26 з’яўляюцца партнёрамі, 50 атрымалі статус стартапа. Кампаніі, якія працуюць у АЭЗ «Інаполіс», стварылі 3,8 тыс.працоўных месцаў і інвеставалі каля 27 млрд рублёў.[2]

Заўвагі правіць

  1. Юсупов, Сагдиева, 2015, с. 82—86.
  2. Технологический тип ОЭЗ. Россия. Особые Экономические Зоны. Дата обращения: 30 октября 2020. Архивировано 28 января 2019 года.