Востраў Інасесібл (англ.: Inaccessible, «недасяжны») — востраў архіпелага Трыстан-да-Кунья. Агульная плошча — 14 км². Насельніцтва няма.

Інасесібл
англ. Inaccessible
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча14 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
37°17′58″ пд. ш. 12°40′44″ з. д.HGЯO
АкваторыяАтлантычны акіян
Краіна
РаёнАстравы Святой Алены, Узнясення і Трыстан-да-Кунья
Інасесібл (Атлантычны акіян)
Інасесібл
Інасесібл
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Востраў Інасесібл быў адкрыты ў 1652 г. галандцамі. У 1778 г. французскія маракі не адолелі стромкія скалы, якія аблямоўваюць асноўную частку вострава, таму далі яму назву, якая перакладаецца як «недасяжны».

У 1816 г. ён быў анексаваны Вялікабрытаніяй.

У 1821 г. востраў Інасесібл няўдала паспрабавалі насяліць некалькі брытанцаў, якія потым перабраліся на суседні востраў Трыстан-да-Кунья. На Інасесібле трыстанцы трымалі статак свінняў для забеспячэння сваёй калоніі свежыной. У 18711873 гг. на ім жылі паляўнічыя на ластаногіх, браты Столценхоф, якія пасля напісалі аб гэтым кнігу. У 1930-х гг. на Інасесібле планавалася пабудаваць ферму. Хаця планы не спраўдзіліся, засталіся пладаносныя пасадкі, якія трыстанцы яшчэ доўга наведвалі, каб назапасіцца яблыкамі.

У 1997 г. Інасесібл быў абвешчаны запаведнікам. Староннія могуць наведваць востраў толькі пры ўдзеле гідаў з архіпелага Трыстан-да-Кунья. У 2004 г. ён быў далучаны да запаведніка на востраве Гоф і ўвайшоў у спіс прыродных аб’ектаў сусветнай спадчыны.

Прырода правіць

Інасесібл мае вулканічнае паходжанне. Апошні раз вывяргаўся 6 млн гадоў таму. Берагі нізкія, пакрытыя галькай і пяском. Аднак далей узвышаюцца скалы. Асноўная частка вострава размешчана на плато. Найвышэйшы пункт на захадзе вострава — 449 м[1].

Жывёльны свет прадстаўлены марскімі птушкамі, у тым ліку рэдкімі відамі. На пляжах вострава сезонна спыняюцца ластаногія.

У 2004—2005 гг. Інасесібл быў вычышчаны ад інтрадуцыраванай флоры і фаўны.

Зноскі

Спасылкі правіць

  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 740
рус.англ.фр.