Інгвар Амб’ёрнсен

Інгвар Амб’ёрнсен (Ingvar Ambjørnsen, нар. 20 мая 1956) — нарвежскі пісьменнік.

Інгвар Амб’ёрнсен
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні букмал: Ingvar Even Ambjørnsen
Дата нараджэння 20 мая 1956(1956-05-20)[1][2][…] (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Gabriele Haefs[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, дзіцячы пісьменнік
Гады творчасці з 1976
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дэбютаваў раманам «23-я палата» (1981), у якім раскрытыкаваў нарвежскую сістэму па доглядзе людзей з псіхічнымі захворваннямі (перакладзены на беларускую мову Лідыяй Ёхансен, 2011). Сярод іншых твораў Амб’ёрнсена, што прынеслі яму вядомасць, — тэтралогія «Элінг», паводле аднаго з раманаў якой быў зняты аднайменны фільм, серыя кніг для дзяцей «Пеле і Профен» пра падлеткаў, што ўдзельнічаюць у раскрыцці злачынстваў, раман «Забойства ў Барквіке» (2005), герой якой, таксама падлетак, спрабуе расследаваць забойства ў нарвежскай вёсцы. Апроч рамана «23‑я палата» па-беларуску можна пачытаць шэраг апавяданняў Амб’ёрнсена са зборнікаў «Чорная маці» («Чайка», «Кава з Холгерам», «Дождж», 1994) і «Часовая прысутнасць» («Новыя пакоі», 2003), перакладзеных Лідыяй Ёхансен і надрукаваных у часопісе «Дзеяслоў» (№ 1(74), 2015).

Беларускія пераклады правіць

  • 23-я палата: раман / Інгвар Амб’ёрнсэн. — Мінск : З. Колас, 2011. — 191, [1] с. — (Littera scripta).

Зноскі

  1. Ingvar Ambjørnsen // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ingvar Ambjørnsen // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://snl.no/Ingvar_Ambj%C3%B8rnsen