Інгушская аўтаномная вобласць

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе РСФСР, якая існавала ў 1924—1934 гадах

Інгушская аўтаномная вобласць (руск.: Ингушская автономная область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе РСФСР, якая існавала ў 19241934 гадах.

Інгушская аўтаномная вобласць
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр горад Уладзікаўказ
Дата ўтварэння 1924
Дата скасавання 1934
Афіцыйная мова руская, інгушская
Насельніцтва (1926) 75 133[1]
Шчыльнасць 23,3 чал./км²
Нацыянальны склад інгушы (93 %),
чачэнцы (3 %),
рускія (1 %)
Плошча 3 218 км²
Інгушская аўтаномная вобласць на карце

Цэнтр — горад Уладзікаўказ.

Гісторыя правіць

Інгушская аўтаномная вобласць была ўтворана 7 ліпеня 1924 года з Інгушскай нацыянальнай акругі скасаванай Горскай АССР[2]. Цэнтрам вобласці быў прызначаны горад Уладзікаўказ, які не ўваходзіў у склад вобласці, меў статус аўтаномнага горада і з'яўляўся таксама цэнтрам Паўночна-Асецінскай аўтаномнай вобласці.

З 16 кастрычніка 1924 года Інгушская аўтаномная вобласць у складзе Паўночна-Каўказскага края.

15 студзеня 1934 года Інгушская аўтаномная вобласць была аб'яднана з Чачэнскай аўтаномнай вобласцю ў Чачэна-Інгушскую аўтаномную вобласць.

Адміністрацыйны падзел[3] правіць

Першапачаткова вобласць была падзелена на 3 раёны: Ачалукскі (сяло Пседах), Горны (сяло Ахкі-Юрт) і Назранаўскі.

8 сакавіка 1926 года Ачалукскі раён быў перайменаваны ў Пседахскі, а Горны раён падзелены на Галашкінскі і Прыгарадны (г. Уладзікаўказ).

Станам на 1 кастрычніка 1931 года ў склад вобласці ўваходзілі чатыры раёны:

  1. Галашкінскі раён — сяло Галашкі,
  2. Назранаўскі — сяло Назрань,
  3. Прыгарадны — горад Арджанікідзэ,
  4. Пседахскі — сяло Пседах.

Насельніцтва правіць

Паводле вынікаў усесаюзнага перапісу насельніцтва 1926 года насельніцтва вобласці складала 75 133[1] чал.

Нацыянальны склад насельніцтва размяркоўваўся наступным чынам[4]:

Нацыянальнасць Насельніцтва, чал. Доля ад агульнага
насельніцтва, %
Інгушы 69 930 93,1
Чачэнцы 2572 3,4
Рускія 922 1,2
Асеціны 317 0,4

Зноскі

  1. а б Усесаюзны перапіс насельніцтва 1926 г.. Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2012. Праверана 9 кастрычніка 2010.
  2. Ингушская автономная область // Большая советская энциклопедия : в 66 т. (65 т. и 1 доп.) / гл. ред. О. Ю. Шмидт. — М. : Советская энциклопедия, 1926—1947.
  3. Сусветны гістарычны праект. Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2012.
  4. Усесаюзны перапіс насельніцтва 1929 г. Нацыянальны склад.. Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2012. Праверана 21 мая 2014.

Спасылкі правіць