Індульф
Індульф Агрэсар (шатл. гэл.: Ildulb An Ionsaighthigh, англ.: Indulf the Aggressor; загінуў у 962) — кароль Альбы (Шатландыі) (954—962), сын караля Канстанціна II. Маці Індульфа была нарвежкай, чым і тлумачыцца яго неўласцівае для гэлаў імя.
Індульф Агрэсар шатл. гэл.: Ildulb An Ionsaighthigh, англ.: Indulf the Aggressor | ||
![]() | ||
Індульф, кароль Шатландыі | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
954 — 962 | ||
Папярэднік | Малькальм I | |
Пераемнік | Дуф | |
Дзейнасць | суверэн | |
Нараджэнне | X стагоддзе | |
Смерць | 962 | |
Пахаванне | ||
Дынастыя | Дынастыя Мак-Альпінаў | |
Бацька | Канстанцін II[d] | |
Дзеці | Кулен, Эахад, Амлаф |
БіяграфіяПравіць
Індульф стаў каралём Шатландыі ў 954 годзе, пасля гібелі Малькальма I. У гады свайго кіравання ён ваяваў з англічанамі і далучыў да сваіх уладанняў урадлівыя землі ў Лотыяне на поўнач ад Пентлендса разам з нейкім замкам «Апідум Эдэн», які гісторыкі звычайна атаясамляюць з Эдынбургам, сучаснай сталіцай Шатландыі. Індульф ваяваў таксама з вікінгамі. Ён адбіў іх буйны набег на Бухан, але пры спробе адбіць іх новы набег у 962 годзе загінуў у бітве пры Баўдсе (каля Інверкулена).
Індульф, як і яго бацька, збіраўся сысці ў манастыр, але гэтаму перашкодзіла заўчасная гібель.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Мак-Кензи Агнес. Рождение Шотландии / Перевод, научная ред., вступит. статья С. В. Иванова. — СПб.: Евразия, 2003. — 336 с. — (Clio fundationis). — 1 500 экз. — ISBN 5-8071-0120-0.
СпасылкіПравіць
- SCOTLAND, KINGS (англ.) . Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2012. Праверана 19 кастрычніка 2011.