Індый
Індый (лац.: Indium) In — хімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 49. Серабрыста-белы метал.
Прыродныя крыніцы
правіцьРэдкі элемент (63-е месца па распаўсюджанасці). Сусветная вытворчасць - нязначная: некалькі дзясяткаў тон у год. Атрымліваюць як пабочны прадукт пры перапрацоўцы сярністых руд медзі, свінцу, цынку.
Прымяненне
правіцьВысокадакладныя люстэркі — лепшыя за сярэбраныя і ртутныя — найбольш раўнамерна адлюстроўваюць светлавыя хвалі ўсіх даўжынь. Паўправадніковая тэхніка. Лёгкаплаўкія сплавы. У сплаве з меддзю павышае яе ўстойлівасць супраць марской вады.